Мірза Гелавані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мірза Гедэолавіч Гелавані (нар. 2 сакавіка 1917, Грузія — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён, Беларусь) — грузінкі паэт, Герой Савецкага Саюза. Член Саюза пісьменнікаў Грузіі.
Remove ads
Біяграфія
У 1935 годзе скончыў Тыянецкі педагагічны тэхнікум, потым працаваў у школе. У 1936 годзе сям’я Гелавані пераехала ў Тбілісі. Там Мірза стаў слухаць лекцыі ў Дзяржаўным універсітэце. У 1936—1939 гадах працаваў карэктарам у выдавецтве «Сабчота Мцаралі», затым у газеце «Сабчота Абхазеці» ў Сухумі.
Пад канец кастрычніка 1939 года яго забралі ў армію. Быў танкістам, змагаўся на Маскоўскім накірунку, прайшоў Бесарабію і Закарпацце.
Загінуў 19 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. Беларускія партызаны пахавалі яго як камандзіра асобна, у лесе каля дарогі, недалёка ад вёскі Ніжняе Крывіна. У 1952 годзе рэшткі паэта перанеслі ў брацкую магілу ў вёсцы Саннікі Бешанковіцкага раёна[4].
Remove ads
Творчасць
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Першая публікацыя М. Гелавані датуецца 1935 годам. Гэта быў верш «Белая зямля», які паэт Раджэн Гветадзэ уключыў у свой раман «Вечары ў Лашаўры».
У другой палове 1930 гадоў яго вершы і балады пастаянна друкаваліся ў моладзевым часопісе «Чвені таоба» і «Мнатобі». Яго талент быў адзначаны грузінскім пісьменнікам Канстанцінэ Гамсахурдыя[5].
Зноскі
- საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
- Mirza Gelovani // www.poetryfoundation.org Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- …Баюся аказацца забытым усімі…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads