Міхал Абуховіч

(XVIII—XIX стст.) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Абуховіч
Remove ads

Міхал Абуховіч (каля 1760 — 1826[2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Міхал Абуховіч, 33-і кашталян менскі ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з роду Абуховічаў герба ўласнага «Ясеньчык зменены», сын Юзафа Абуховіча[2], падваяводы новагародскага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).

Апошні кашталян менскі ў 1792— 1793 гадах, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1786 годзе. Прыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады як дэлегат ад Случарэцкага павета[2].

Меў маёнткі Сваятычы, Адахаўшчына, Сноў Новагародскага павета, трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Аношкі, Тарэйкі, Свержань, Тулёнка, Гарадзея[2].

Remove ads

Сям’я

Міхал Абуховіч ажаніўся з Каралінай, дачкой Станіслава Фердынанда Жавускага герба «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачка Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі). Меў з ёй дзвюх дачок, Фабіяну і Соф’ю, якія выйшлі замуж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 95. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11713056'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q134300399'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads