Міхась Пашкевіч
беларускі грамадскі і палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Пашкевіч (нар. 22 лютага 1986 года) — беларускі палітык і грамадскі актывіст, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўдзельнік кампаніі «Гавары праўду!».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 лютага 1986 года ў пасёлку Малінаўка ў Рэспубліцы Комі (Расія)[1], потым пераехаў з бацькамі ў Бярозу Брэсцкай вобласці[2].
У 1999 годзе стаў членам Маладога фронту, потым удзельнічаў у кампаніі «Выбірай», прымеркаванай да прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.
Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль быў адлічаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[2].
З 2006 года працуе ў маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2007 годзе абраны намеснікам старшыні арганізацыі «Маладыя дэмакраты», з 2008 г. — старшыня гэтай арганізацыі[1].
Быў пазбаўлены волі на год умоўна па абвінавачанні ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года[1].
З 2010 года — актывіст кампаніі «Гавары праўду!». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някляева.
Ініцыятар грамадзянскіх кампаній у падтрымку ўвядзення альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Люблю Беларусь (2010)[3]
Зноскі
- Юры Дракахруст. Пашкевіч Міхаіл // Акцэнты Свабоды (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с. — ISBN 978-0-929849-28-7.
- М. Пашкевіч: «Проста так нас не апраўдаюць» . Радыё Свабода (17 красавіка 2008). Праверана 20 сакавіка 2021.
- Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі лаўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads