Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Марціновіч (нар. 14 верасня 1979, Мазыр) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны».

Хуткія факты Міхаіл Марціновіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[3].

Remove ads

Трэнерская кар’ера

У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса[4]. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля[5]. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.

У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі»[6]. У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах «Славія» пад кіраўніцтвам Марціновіча была серадняком Вышэйшай лігі, а ў сезоне 2021 толькі ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022 каманда выступала нестабільна, і ў кастрычніку 2022 года новым трэнерам мазырскага клуба быў прызначаны Іван Біёнчык[7]. Марціновіч застаўся ў трэнерскім штабе, аднак па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Славію»[8].

У чэрвені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргея Ташуева ў грозненскім «Ахмаце»[9]. Пакінуў клуб пасля звальнення Ташуева ў жніўні 2023 года[10].

У студзені 2024 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[11].

У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[12].

Remove ads

Дасягненні

Гульнявыя

Трэнерскія

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads