Міхаіл Пятровіч Шкель
вучоны ў галіне земляробства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Пятровіч Шкель (1 сакавіка 1918 — 2003) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). З 1938 годзе Чырвонаслабодскім раённым ваенным камісарыятам прызваны на службу ў Чырвоную Армію[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на Паўднёвым фронце[1]. У 1953 годзе скончыў Львоўскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1960 года працаваў на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1963 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і селекцыі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вучонаму належаць працы па выкарыстанні ўгнаенняў з мэтай павелічэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб і інш. Распрацаваў тэарэтычныя асновы выкарыстання серы ў якасці элемента жыўлення раслін ва ўмовах Беларусі і прапанаваў практычны спосаб выкарыстання серных угнаенняў.
Сярод апублікаванага:
- Известь и урожай. — Мн., 1969.;
- Азбука земледельца. — Мн., 1972. (разам з К. І. Доўбанам);
- Применение серусодержащих удобрений. — Мн., 1979.;
- Справочник агронома. — Мн., 1982. (у сааўтарстве);
- Оптимальные параметры плодородия почв. — Мн., 1984. (сааўтарстве).
- Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За баявыя заслугі» (1943)[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads