Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі (3 студзеня 1912, вёска Балешын, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 31 сакавіка 1979) — Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Клімавіцкай сямігодкі пacтyпіў у Магілёўскі медыцынскі тэхнікум. У 1933 г. паспяхова закончыў два курсы Магілёўскага вячэрняга педінстытута. Па спецнабору паступіў у Сталінградскую школу лётчыкаў, якую закончыў у 1938 г. Служыў камандзірам эскадрыллі штурмавікоў, штурманам палка, дывізіі, камандзірам штурмавога авіяпалка. Удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне, здзейсніў 54 паспяховыя вылеты. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
З 22 чэрвеня 1941 г. ваяваў на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 4-м Украінскім, 1-м, 2-м i 3-м Прыбалтыйскім франтах. У самых складаных становішчах выходзіў пераможцам. Зpaбіў 192 баявых вылеты, з ix дзесяць — ноччу i трынаццаць — у складаных кліматычных умовах. Знішчыў 5 нямецкіх самалётаў у паветры i 20 на зямлі. Баявыя заслугі адзначаны ордэнамі Леніна, Суворава i Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. 1 лістапада 1943 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1956 г. звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у Магілёве, працаваў намеснікам дырэктара млынкамбіната, начальнікам штаба грамадзянскай абароны прадпрыемства.
31 сакавіка 1979 г. М. Ф. Рабчэўскі памёр, пахаваны на Польскіх могілках. У 1979 годзе на яго магіле пастаўлена стэла[1].
Яго імем названа вуліца ў Клімавічах.
Remove ads
Зноскі
- 35. Магіла Рабчэўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads