Нава Кахоўка

горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Нава Кахоўкаmap
Remove ads

Нава Кахоўка[1] (укр.: Нова́ Кахо́вка) — горад абласнога значэння ў Херсонскай вобласці Украіны.

Хуткія факты Нава Кахоўка, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны 28 лютага 1952 года на левым беразе Дняпра на месцы сяла Ключавое трохі ніжэй па цячэнні за горад Кахоўка. Будаваўся адначасова з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй як пасёлак будаўнікоў, жыхары ад пачатку называлі паселішча «Новая Кахоўка». 18 кастрычніка 1955 года запушчана ў эксплуатацыю горадаўтваральная Кахоўская ГЭС. З таго часу працуе Новакахоўскі электрамашынабудаўнічы завод «Піўдзеньэлектрамаш». У 1960 годзе заснавана прадпрыемства «Укргідрамех», якое выпускае металаканструкцыі для электрастанцый. 2 лютага 1966 года адкрыты прыборабудаўнічы завод «Сокал», вакол якога пасля разросся аднайменны раён горада.

Remove ads

Інфраструктура

У горадзе ёсць чыгуначная станцыя «Электрамаш» на лініі Херсон — Мелітопаль.

У горадзе працуе дзве бальніцы і паліклініка, псіхіятрычны дыспансер, адна камунальная і некалькі прыватных стаматалагічных клінік, прыватны медыцынскі цэнтр, два дзіцячых санаторыя, 20 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку гімназія, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, тэхніка-эканамічны ліцэй, прыватная школа. Таксама ёсць політэхнічны інстытут, філіял Міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека «Украіна», агратэхнічны каледж, прыборабудаўнічы тэхнікум, політэхнічны каледж.

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads