Наталля Анатольеўна Клімовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Анатольеўна Клімовіч (2 лютага 1963, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 лютага 1963 года ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, педыятр.
Працавала ткачыхай Пухавіцкага РКБА; медыцынскай сястрой, урачом-педыятрам участковым, раённым урачом-педыятрам Кастрычніцкага раёна горада Мінска; галоўным урачом установы аховы здароўя «3-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка».
З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].
Асабістае жыццё
Замужам, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads