Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы Вермахта, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя пытання

Да Сталінградскай бітвы колькасць ваеннапалонных немцаў і іх саюзнікаў была невялікай. Пасля акружэнння і капітуляцыі групіроўкі фельдмаршала Паўлюса іх колькасць рэзка павялічылася.

У 1943—1944 гадах Упраўленне па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных пры НКУС СССР разам з Глаўпурам Чырвонай арміі вяло актыўную работу вакол стварэння антыфашысцкіх арганізацый сярод нямецкіх ваеннапалонных. І ў ліпені 1943 г. быў створаны Саюз «Свабодная Германія».

Да канца вайны ўдзел ваеннапалонных у аднаўленні эканамічнага жыцця СССР быў не такім значным, як у першыя пасляваенныя гады. У канцы вайны ваеннапалонных арганізавалі ў сістэму працоўных лагероў па ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза.

Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі.

Remove ads

Першая хваля рэпатрыяцыі

Савет міністраў СССР 18 чэрвеня 1946 г. прыняў пастанову № 1263—519сс «Аб адпраўцы на радзіму хворых і непрацаздольных ваеннапалонных нямецкай і іншых заходніх нацыянальнасцяў».

У красавіку 1947 года ў Маскве адбылася канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, на якой было прынята рашэнне аб рэпатрыяцыі нямецкіх ваеннапалонных, якія не мелі дачынення да ваенных злачынстваў, да 31 снежня 1948 г. Але фактычна першая хваля рэпатрыяцыі зацягнулася да 1950 года. Таксама рэпатрыяцыі не падлягалі ваеннапалонныя, асуджаныя за ваенныя злачынствы.

Thumb
Нямецкія ваеннапалонныя вяртаюцца дамоў, 1 красавіка 1949 г.
Remove ads

Другая хваля рэпатрыяцыі

У кастрычніку 1955 года пасля візіту канцлера ФРГ Конрада Адэнаўэра Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Загад «Аб датэрміновым вызваленні і рэпатрыяцыі нямецкіх ваеннапалонных, асуджаных за ваенныя злачынствы[1]», і СССР пакінулі больш за 14 тыс. амністыраваных асуджаных за ваенныя злачынствы.

Згодна статыстыцы Упраўленне па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных МУС СССР за 12 кастрычніка 1959 г. усяго былі ўзяты ў палон 2389560 германскіх вайскоўцаў, з іх памерлі ў палоне 356678 чалавек[2]. Большая частка з іх памерла ў апошнія гады вайны і першыя пасляваенныя гады ад хваробаў, выкліканых пераважна неспрыяльным кліматам ці цяжкімі ўмовамі працы і пражывання.

Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР

Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[3]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)

Больш інфармацыі Нацыянальнасць, Усяго ўлічала ваеннапалонных ...
Remove ads

Нямецкія ваеннапалонныя ў Беларусі

На тэрыторыі БССР ў 1944-55 гг. таксама дзейнічалі лагеры для нямецкіх ваеннапалонных і інтэрніраваных нямецкіх грамадзян, дзе знаходзілася да 103 тыс. чал. Як пісаў А.Шаркоў, доктар гістарычных навук, дацэнт, палкоўнік міліцыі: «згодна ўлікам аддзела па справах ваеннапалонных і інтэрніраваных НКУС БССР на тэрыторыі Беларусі ў 1945 г. дыслакаваліся 9 лагероў і 7 спецшпіталёў, в у якіх трымалі 83159 чалавек, сярод ніх было 3734 афіцэра. У нацыянальных адносінах большасць складалі — 70020 чалавек. Акрамя таго, было 6482 аўстрыйцаў, 5384 венграў, а также 1273 прадстаўніка іншых нацыянальнасцяў, сярод якіх — румыны, італьянцы, французы, палякі, чэхаславакі, яўрэі, югаславы, бельгійцы і нават люксембуржцы[4]». Лагеры дзейнічалі пад Мінскам у Масюкоўшчыне (№ 168), пад Барысавам (№ 183), у Баранавічах (№ 410), у Бабруйску (№ 56), у Валкавыску (№ 281), у Брэсце (№ 284), у Магілёве (№ 311), Віцебску (№ 271) і Оршы (№ 189).

Колькасць ваеннапалонных у лагерах Беларусі на 30 красавіка 1946 г[5]

Больш інфармацыі Лагер, Фактычная наяўнасць ваеннапалонных ...

Нямецкія ваеннапалонныя актыўна ўдзельнічалі ў пабудове такіх буйных аб'ектаў беларускай эканомікі як Мінскі трактарны і Мінскі аўтамабільны заводы. Іх праца аплачвалася, але была цяжкай і ў 1946-49 гг было зарэгістравана 40 выпадкаў членашкодніцтва[7]. Таксама некаторыя сканчалі жыццё самагубствам і спрабавалі збегчы з лагера. Але гэта тэндэнцыя зніжалася адпаведна з пачаткам рэпатрыяцыі непрацаздольных немцаў. Так за адзін квартал 1945 г. былі выяўлены спробы 35 групавых пабегаў, у 1947 збеглі 140 чал. (з іх ліку 103 затрыманы), а ў 1949 г. адбыўся толькі адзін пабег[8].

Пасля рэпатрыяцыі палонных і інтэрніраваных і ліквідацыі лагероў у Беларусі засталося 77 могілак тых, хто памёр у палоне. Практычна ўсе яны ліквідаваны. Часткова астанкі пахаваных з некаторых з іх перанесены на Зборныя могілкі былых салдат Вермахта ў 2-х гарадах Беларусі.

Remove ads

У літаратуры і мастацтве

Савецкія фільмы і кнігі звычайна абыходзілі пытанне выкарыстання нямецкіх палонных і цывільныхінтэрніраваных у адбудове эканомікі СССР. Але даволі падрабязнае апісанне жыцця нямецкіх палонных у савецкіх лагерах, іх працы і здзекаў з боку адміністрацыі і крымінальных зняволенных даў А. І. Салжаніцын у рамане «Архіпелаг ГУЛАГ». Таксама выкарыстанне галодных палонных немцаў у адбудове Ленінграда ўзгадаў пісьменнік Данііл Гранін у сваіх мемуарах «Дзівацтвы маёй памяці».

Аналагічным чынам у вершы «Пераможца» сучаснага беларускага рускамоўнага паэта У. Смялоўскага ўзгадваецца выкарыстанне палонных немцаў пры адбудове Мінска: "Под Шталинградом на плен я попал / Сначала Саратов, Тамбов, Кострома, / А после войны строил в Минске дома. / Я так познакомился с вашей страной, / А в сорок седьмом возвратился домой[9]".

У ХХІ ст. у Расіі былі зняты 2 фільмы на гэту тэму «Пабег з Гулага» (расійска-нямецкі, 2001 г, пра пабег нямецкага ваеннапалоннага з лагера) і «Час збіраць каменні» (расійскі мастацкі фільм 2005 г. пра нямецкага сапёра, які дапамагаў у размініраванні аб'ектаў пасля вайны. Таксама у сваім фільме пра Сібір з цыкла «Выжыць любым коштам» вандроўнік Беар Грылз угадваў пабег нямецкага палоннага з савецкага лагера.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. ЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9.
  2. цыт. па: В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные Архівавана 15 жніўня 2022.// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
  3. Паводле работы: А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 375
  4. Памылка табліцы, фактычна лагер знаходзіўся ў Оршы
  5. А.В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 393
  6. А.В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 399
  7. Владимир Смеловский. Ностальгия. Сборник стихов. Минск: "Юнипак", 2005, с. 17
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads