Няслуха
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няслу́ха, Неслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна. У верхнім цячэнні называецца Стрымня.
Remove ads
Назва
На думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслуха — верхнепадняпроўскія рачныя назвы Несла і Неслаўка, верагодна, з балцкага (Лер-Сплавінскі лічыў назву Неслаўка славянскай)[1].
Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[2] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[3].
Гідраграфія
Даўжыня 32 км[4]. Плошча вадазбору 422 км²[5]. Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч).
Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м. Берагі стромкія, пясчаныя, вышынёй 2–3 м.
На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 30 % аб’ёму гадавога сцёку. Максімальны ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, максімальная вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Вясновы крыгаход 1–3 сутак.
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads