Ніна Барысаўна Ватацы
бібліёграф, літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Барысаўна Вата́цы[1] (14 мая 1908, Вендэн — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Вендэн Ліфляндскай губерні (сучасны Цэсіс у Латвіі).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. З 1930 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф)[2].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года[3].
Памерла 3 жніўня 1997 года ў Мінску. Пахаваная на калумбарыі Паўночных могілак (рад №100)[3].
Навуковая дзейнасць
Друкавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[2].
Remove ads
Зноскі
- Ватаци Нина Борисовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
- Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 26 ліпеня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads