Ота Паўль Герман Дзільс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ота Паўль Герман Дзільс (ням.: Otto Paul Herrmann Diels; 23 студзеня 1876, Гамбург — 7 сакавіка 1954, Кіль) — нямецкі хімік-арганік.
Remove ads
Біяграфія
Сын вядомага нямецкага лінгвіста і даследчыка рэлігій Германа Аляксандра Дзільса. У 1899 годзе скончыў Берлінскі ўніверсітэт, дзе з 1906 года быў прафесарам; з 1916 года прафесар Кільскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы
Дзільс прапанаваў у 1927 спосаб дэгідравання арганічных злучэнняў з дапамогай селену без змены іх вугляроднага шкілета; дэгідраваў халестэрын і іншыя стэрыны.
Нобелеўская прэмія
У 1928 годзе сумесна з К.Альдэрам адкрыў дыенавы сінтэз і атрымаў з дапамогай гэтага метаду вялікую колькасць арганічных злучэнняў розных класаў (Нобелеўская прэмія па хіміі, 1950, сумесна з К.Альдэрам).
Зноскі
- Otto Paul Hermann Diels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Otto Paul Hermann Diels // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116101474 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116101474 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Find a Grave — 1996.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads