Павел Апанасавіч Семчанка

беларускі мастак-графік: каліграф і плакатыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Апанасавіч Семчанка
Remove ads

Павел Апанасавіч Семчанка (нар. 11 лістапада 1938 — пам. 31 мая 2025) — беларускі мастак-каліграф, плакатыст, педагог. Прафесар (1995).

Хуткія факты Павел Апанасавіч Семчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Член Беларускага саюза мастакоў (1983), Беларускага саюза дызайнераў, Расійскага саюза каліграфаў.

Аўтар кніг «Асновы шрыфтавой графікі»[1] (1978), «Мелодыі каліграфа» (1993), «Мелодыяграфія» (2008), «Perfice: [выказванні, думкі, развагі]» (2018).

Разам з Алесем Разанавым заснаваў творчае аб’яднанне каліграфаў «Літарт»[2].

Выкладаў у БДАМ (з 1970), БДУ[3].

Remove ads

Творчасць

Вядомы як майстар каліграфічных кампазіцый і плаката. Працаваў у асноўным у тэхніцы востраканцовага пяра.

З 1976 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаўках.

Творы Паўла Семчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Выстаўкі

  • 23 мая — 24 чэрвеня 2012 года: персанальная мастацкая выстава «PAWEL SEMCZANKA» у Торуні (Польша);

Узнагароды

Зноскі

  1. Семченко П.А.. Основы шрифтовой графики (руск.).
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2023. Праверана 22 лютага 2023.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads