Падарожжы Гулівера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Падарожжы Гулівера
Remove ads

Падаро́жжы ў некато́рыя далё́кія краі́ны све́ту. У чатыро́х ча́стках. Паво́дле Лемюэ́ля Гуліве́ра, спача́тку хіру́рга, а по́тым капіта́на не́калькіх караблё́ў (англ.: Travels into Several Remote Nations of the World. In Four Parts. By Lemuel Gulliver, First a Surgeon, and then a Captain of Several Ships), больш вядомая пад назвай Падаро́жжы Гуліве́ра (англ.: Gulliver's Travels) — сатыра-фантастычная кніга[3][4] ірландскага пісьменніка Джонатана Свіфта выдадзеная ў 1726 годзе ў Лондане, у якой высмейваюцца чалавечая натура і літаратурны жанр падарожных гісторый. Раман мае займальны прыгодніцкі сюжэт, які спалучае элементы фантастыкі, утопіі, антыўтопіі і сатырычнай прытчы, шырока выкарыстоўваюцца гратэск і алегорыя[5].

Хуткія факты Падарожжы ў некаторыя далёкія краіны свету. У чатырох частках. Паводле Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў, Жанр ...

У кнізе Гулівер наведвае чатыры краіны: Ліліпуцію (англ.: Lilliput), Волатаў (англ.: Brobdingnag), Лапуту (англ.: Laputa) — краіну разумных але бескарысных людзей і Гаўгнгнмаў (англ.: Houyhnhnm) — краіну канёў.

Remove ads

Беларускія пераклады

«Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг» пераклаў Вацлаў Пануцэвіч (выдадзена ў 1949 годзе), «Падарожжы Гулівера» пераклаў Анатоль Кудравец (выдадзена ў 1974 г.).

Экранізацыі

  • Падарожжа Гулівера (фільм, 1902)
  • Новы Гулівер — СССР, 1935 год
  • Падарожжы Гулівера (мультфільм) — ЗША, 1939 год (Макс Флейшэр). Поўнаметражны мультфільм
  • Ліліпуты і веліканы (Тры свету Гулівера) (The 3 Worlds of Gulliver) (Джэк Шэр[en]), 1960 г.
  • Прыгоды Гулівера[en] (The Adventures of Gulliver) (Джозеф Барбера, Уільям Ханна), 1968 г. м/ф
  • Справа для распачыналага ката (Pripad pro zacinajiciho kata) (Павел Юрачак[en]), 1969 г.
  • Падарожжы Гулівера[en] — англа-бельгійскі фільм 1977 года
  • Падарожжы Гулівера — аўстралійскі мультфільм 1979 года, экранізацыя першых дзвюх частак.
  • Падарожжы Гулівера — Англія-ЗША, міні-серыял 1996 года.
  • Падарожжа Гулівера 3D (Gulliver’s Travel) (Аніта Юдып), 2006 г. м/ф
  • Падарожжы Гулівера — прыгодніцкі фільм 2010 года.
Remove ads

Бібліяграфія

  • Гулівер у Ліліпутаў / Джонатана Свіфта ; пераказалі для дзяцей: Т. Габэ і З. Задунайская ; малюнкі Ж. Гранвіля. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Юндзетсектар, 1936. — 61 с. : іл. ; 26 см. — 8185 экз. — 70 к.
  • Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Jonathan Swift ; пераклаў В[ацлаў] П[ануцэвіч]. — [Фленсбург] : Галоўная кватэра беларускіх скаўтаў, 1949. — 79 с. : іл. ; 22 см. — (Бібліятэка скаўцкай лектуры ; кн. 1). — У пераплёце. — Ксеракопія. Выхадныя даныя арыгінала: [Фленсбург] : Галоўная кватэра беларускіх скаўтаў, 1949. — 150 экз.
  • Падарожжы Гулівера : [для малодшага школьнага ўзросту] / Джанатан Свіфт ; пераклад А. Кудраўца ; малюнкі А. Шэверава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 126, [1] с. : каляр. іл. ; 21 см. — 100000 экз. — (У пераплёце) : 72 к.

Зноскі

  1. Szenes D. Najsłynniejsze powieści literatury światowej. Leksykon, Les grands romans du monde entierŁódź: 1995. — С. 5. — 341 с. — ISBN 83-7089-015-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q121746997'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q136534809'></a>
  2. ISFDB — 1995. Праверана 2 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  3. Jonathan Swift. Gulliver's Travels. — Penguin, 2003. — С. xi.
  4. Jonathan Swift. Gulliver's Travels. — W. W. Norton, 2009. — С. 875. ISBN 978-0-393-93065-8.
  5. Антиутопия // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads