Падвойнае жыццё Веранікі (саўндтрэк)

альбом From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Падво́йнае жыццё́ Верані́кі» — саўндтрэк фільма «Падвойнае жыццё Веранікі», знятага польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Другі альбом Збігнева Прайснера. Выдадзены ў 1991 годзе. Пазней неаднойчы перавыдаваўся іншымі лэйбламі[5][6].

Хуткія факты Падвойнае жыццё Веранікі, Саўндтрэк Збігнева Прайснера ...
Remove ads

Стваральнікі

Кампазітар — Збігнеў Прайснер

Выканаўцы:

Спіс кампазіцый

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Музычнае суправаджэнне фільма

О чытачы, прашу, паверце мне вы,
Чым плыць у лодцы, хісткай і малой,
За караблём маім і слухаць спевы,

Вяртайцеся хутчэй на бераг свой!
За мною небяспечна плыць па моры —
Згубіцца можна ў далечы марской.

Плыву я ў невядомыя прасторы.
Спрыяе Апалон, Мінерва дзьме,
дапамагаюць музы бачыць зоры[7].

Альбом «Падвойнае жыццё Веранікі» складаецца з кампазіцый, якія былі напісаны ў якасці музычнага суправаджэння да аднайменнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. У фільме музыка займае вядучае месца, не толькі ствараючы адмысловую атмасферу, але і адыгрываючы істотную ролю ў сюжэце. Абедзве галоўныя гераіні ў фільме адораныя вакалісткі, і адным з цэнтральных момантаў фільма з’яўляецца канцэрт, у якім Вероніка выконвае сольную партыю. Прайснер прыгадвае, што Кеслёўскі дрэнна разбіраўся ў музыцы, але выдатна разумеў яе ролю ў кіно. Так, даючы ўказанне наконт канцэрта, дзе павінна саліраваць Вероніка, Кеслёўскі наступным чынам апісаў неабходную музыку: «Ведаю, што гэта мусіць быць прыгожая песня. Мы павінны паказаць, што гэта дзяўчына — геній»[8]. Пры працы над фільмам большая частка музыкі пісалася да пачатку здымкаў. «Для „Веранікі“ я запісаў каля 80 працэнтаў музыкі да таго, як фільм быў зняты», — сцвярджае Прайснер[9].

Аўтарства вышэй згаданага канцэрта як у сюжэце, так і ў цітрах фільма, а таксама на дыску з саўндтрэкам прыпісваецца выдуманаму галандскаму кампазітару канца XVIII стагоддзя Ван дэн Будэнмаеру[10]. Апроч «Падвойнага жыцця Веранікі» яго музыка гучыць у фільмах «Дэкалог, дзевяць», «Тры колеры: Сіні» і «Тры колеры: Чырвоны». Гаворачы аб адрозненнях паміж уласнай творчасцю і творчасцю створанага ім кампазітара, Прайснер адзначае, што «Ван дэн Будэнмаер выразна выяўляе сябе слухачам як праз музыку, так і праз выбар тэкстаў»[11]. Так, у аснову канцэрта з «Падвойнага жыцця Веранікі» леглі фрагменты з «Боскай камедыі» ДантэРай», II, 1—9; «Пекла», III, 4—6).

Крытыка

Саўндтрэк карціны быў выпушчаны ў 1991 годзе і сабраў шматлікія хвалебныя водгукі. Так, аглядальнік Міхнэ Мандутэану ў сваёй рэцэнзіі сцвярджае, што «Падвойнае жыццё Веранікі» — гэта фільм пра музыку, бо музычнае афармленне тут багатае, поўнае значэння і іграе не менш важную ролю, чым акцёрскае майстэрства. Паводле слоў рэцэнзента гэты фільм можна разглядаць як оперу з уласцівымі ёй харавымі спевамі, мелодыямі, што паўтараюцца, і шматчасткавай кампазіцыяй[10].

Remove ads

Аналіз

«Падвойнае жыццё Веранікі» — адзін з самых «музычных» фільмаў Кеслёўскага. Тэма музыкі ў гэтай карціне шчыльна пераплятаецца з лёсамі абедзвюх гераінь (адна з якіх юная спявачка, а другая — настаўніца музыкі ў малодшай школе), а таксама з’яўляецца рухаючым элементам сюжэта фільма. Так, выбар музычнай кар’еры прыводзіць да смерці адной з гераінь. Акрамя непасрэднай ролі ў сюжэце, музычны складнік карціны выкарыстоўваецца для ўсталявання сувязі між гераінямі, забяспечваючы звязаннасць і фармальную цэласнасць іх вобразу. Гэта дасягаецца дзякуючы прыёму лейтматыву, у якасці якога выступае твор выдуманага галандскага кампазітара Ван дэн Будэнмаера. Спачатку гэты твор выконваецца полькай Веронікай на канцэрце, а затым той жа музычны матыў суправаджае (у розных варыяцыях) перыпетыі, звязаныя з францужанкай Веранік, усталёўваючы шчыльную сувязь між лёсамі гераінь[12].

Музыка Прейснера, дзякуючы свайму нясэнсаваму характару, падкрэслівае складанасць і амбівалентнасць фільма Кеслёўскага як у тэматычным, так і ў мантажным плане. Гэтая шматзначнасць гукавога каментарыя, які выконвае не толькі эстэтычную, але і экзістэнцыяльную функцыю, вызначае ўніверсальнасць паслання твора. Найбольшае значэнне ён набывае ў сцэнах, дзе героі не могуць перадаць свае няясныя эмоцыі і станы пасродках слоў[13]. Пра новую якасць, якая ўзнікае пры спалучэнні выявы і гуку, Кеслёўскі казаў наступнае:

" Дзіўна, як пры спалучэнні музыкі і выявы ўзнікае нешта, чаго няма ў іх паасобку. Яны злучаюцца — і раптам сцэна набывае новы сэнс, новую інтанацыю, новую якасць. Гэтае нешта нясе ў сабе пэўныя сэнсы і стварае настрой[14]. "
Remove ads

Узнагароды і намінацыі

Больш інфармацыі Кінафестываль / Кінапрэмія, Дата ...
  1. За фільмы «Еўропа Еўропа», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Гульні ў палях Госпада»
Remove ads

Выкарыстанне музыкі

Уключэнне ў іншыя альбомы

Больш інфармацыі Год, Альбом ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads