Паказчык праламлення

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паказчык праламлення (абсалютны паказчык праламлення) рэчыва — велічыня, роўная адносінам фазавых скорасцей святла (электрамагнітных хваль) у вакууме і ў дадзеным асяроддзі . Таксама пра паказчык праламлення гавораць і для любых іншых хваль, напрыклад, гукавых.

Remove ads

Апісанне

Паказчык праламлення вызначаецца як адносіна сінуса вугла падзення к сінусу вугла праламлення і залежыць ад частаты электрамагнітных хваль ад нізкіх частот да аптычных і далей, а таксама можа яшчэ болей рэзка змяняцца ў вызначаных абласцях частотнай шкалы. Звычайна маецца на ўвазе аптычны дыяпазон ці дыяпазон, прадугледжаны кантэкстам.

Паказчык праламлення можна выразіць як корань са здабытку магнітнай і дыэлектрычнай пранікальнасцей рэчыва:

У паглынаючых рэчывах дыэлектрычная пранікальнасць утрымвае ўяўную кампаненту , таму паказчык праламлення робіцца камплексным: .

У вобласці аптычных частот, дзе , рэчаісная частка паказчыка праламлення апісвае праламленне, а ўяўная частка  — паглынанне.

Прамень, які падае з вакууму на паверхню нейкага рэчыва, праламляецца мацней за падаючы на яе з другога рэчыва; паказчык праламлення рэчыва, адпаведны праменю, падаючаму на яе з вакууму, называецца абсалютным паказчыкам праламлення ці проста паказчыкам праламлення; гэта і ёсць паказчык праламлення, вызначэнне якога дадзена ў пачатку артыкула. Абсалютны паказчык праламлення ўсякага газу, у тым ліку і паветра, пры звычайных умовах мала адрозніваецца ад адзінкі, таму прыблізна абсалютны паказчык праламлення рэчыва можна вызначыць па яго паказчыку праламлення адносна паветра.

Для вымярэння паказчыка праламлення выкарыстоўваюць ручныя і аўтаматычныя рэфрактометры.

Remove ads

Прыклады

Паказчыкі праламлення некаторых асяроддзяў прыведзены ў табліцы.

Больш інфармацыі Тып асяроддзя, Асяроддзе ...
Паказчыкі праламления для даўжыні хвалі 589,3 нм
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads