Пальмінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пальмі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Пальмінка.

Хуткія факты Пальмінскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Пальмінка, з 1927 года — вёска Антанопаль. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабішчанскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Пальмінка[1]. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета з Прудніцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Баталі, Забор’е, Каменка і Хартова)[2]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Грачыхіна і Хобня[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Прудніцкага сельсавета вернута вёска Каменка[4]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[5]. 12 жніўня 1974 года ў склад сельсавета з Прудніцкага сельсавета вернута вёска Каменка, скасавана вёска Галубова[6]. 7 жніўня 1979 года скасавана вёска Гарані (злілася з вёскай Кабішча)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1981 чалавек[8], з іх 82,5 % — беларусы, 15,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1687 чалавек[10].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads