Паляцкішскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паляцкі́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Паляцкішкі.
Утвораны 29 красавіка 1960 года ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Даўгялаўскага і Кодзеўскага сельсаветаў[1]. 19 красавіка 1973 года ў склад Пагародненскага сельсавета перададзены населеныя пункты Абалішкі, Вялікія Даўгялы, Гольманцішкі, Гута, Даўгердзішкі, Ёні, Малыя Даўгялы, Подзітва, Працішкі, Татарка і Трумпішкі[2]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Пагародзенскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Даўгялы і Гута[3]. У 1978 годзе ў склад Беняконскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёска Любарты, хутары Жальвідоры, Кодзі і Кужы)[4]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Пагародзенскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 801 чалавек[6], з іх 89,5 % — палякі, 7,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads