Парк культуры і адпачынку (Бабруйск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк культуры і адпачынку — парк у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 1968 годзе. Плошча парку складае 20 га[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Фрыдрыха Энгельса, Маскоўскай, Камсамольскай і тэрыторыяй стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі.
Расце каля 2,5 тысяч дрэў каля 30 парод: каштан, ліпа, таполя, грэцкі арэх, клён, бяроза, акацыя і інш. Ва ўсходняй яго частцы — помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 2008 годзе на цэнтральнай алеі да 200-годдзя з дня нарадрэння беларускага класіка ўстаноўлены помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (скульпт. Леў і Сяргей Гумілеўскія)[2].
На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Мір», канцэртная пляцоўка, 2 кафэ, стралковы цір, картадром, працуюць 20 атракцыёнаў. Дзейнічае аматарскі музычны калектыў «Жураўлік». У парку праводзяцца традыцыйныя народныя святы Масленіца, Купалле, конкурсныя, спартыўна-забаўляльныя, канцэртныя праграмы — «Гітара збірае сяброў», «Кірмаш талентаў» і інш[1].
Remove ads
Зноскі
- Бабруйскі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
