Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага (Магілёў)map
Remove ads

Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага — парк у г. Магілёў Магілёўскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Парк культуры і адпачынку імя М. Горкага, Асноўная інфармацыя ...

Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на правым беразе Дняпра, каля ўпадзення ў яго ракі Дубравенкі, на месцы былога гарадзішча на Вале. Закладзены да 1917 года як Мікалаеўскі сад[1].

Thumb
Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя

У 1950 годзе прысвоена імя Максіма Горкага. У 1962 годзе пастаўлены бюст М. Горкага[1] (не захаваўся).

Плошча парку складае 2,1 га (1987). Высаджана больш за 500 тыс. дрэваў і кустоў. Растуць ліпа дробналістая, клён ясенялісты, клён вастралісты, ясень, каштан конскі, таполя канадская. Пераважае рэгулярная планіроўка. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1].

У цэнтры парку размешчана царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, завершаная ў 2013 годзе. Ідэя будаўніцтва храма ў 2002—2005 гадах выклікала абурэнне ў гараджан.

У красавіку 2018 года была высунута прапанова аб размяшчэнні ў парку кола агляду. Аднак праз газету «Вячэрні Магілёў» стала прасоўвацца меркаванне, што размяшчэнне «чортава кола» і іншых забаўляльных атракцыёнаў побач з храмам у гонар святых царственных пакутнікаў з’яўляецца блюзнерствам[2].

Thumb
Скульптура ў парку
Thumb
Магілёўскі замак у мініяцюры

У парку ўстаноўлена скульптура ў выглядзе галавы Машэкі[удакладніць] (скульптар Уладзімір Піпін). 4 жніўня 2017 года, да 750-годдзя Магілёва, на галоўнай алеі парку была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе мініяцюрнага Магілёўскага замка XVII стагоддня на прыродным валуне (скульптар Андрэй Вараб'ёў)[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Парк культуры и отдыха имени М. Горького // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads