Пармелія баразнаватая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata) — від лішайнікаў роду Пармелія (Parmelia) сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae). Адзін з самых распаўсюджаных на антрапагенных тэрыторыях сінантропных відаў.
Remove ads
Апісанне
Слаявіна няправільна-разеткападобная, 5-15 см дыяметрам. Лопасці 3-4 мм шырынёй і 5-20 мм даўжынёй, выемкавыя, цесна сабраныя або злёгку разбежныя, тупыя на канцах. Зверху слаявіна блакітнавата-шэрая або зелянява-шэрая, сеткавата-маршчыністая, з сарэдыямі; знізу чорная, густа пакрытая да канцоў лопасцяў чорнымі, простымі або галінаванымі рызінамі. Апатэцыі карычневыя, з увагнутым дыскам дыяметрам да 2 см, з карычневым увагнутым дыскам і суцэльным, пазней вышчэрбленым краем, сустракаюцца не вельмі часта[1]. Парафізы злепленыя, простыя ці разгалінаваныя[2]. Сумкі шырокабулавападобныя, 40-50×20-22 мкм[2]. Споры эліпсоідныя, часта з аднаго канца завужаныя, 13-15×5,5 — 6 мкм, з патоўшчанымі сценкамі, даволі часта бываюць недаразвітыя[2].
Хімічны склад
Пры нанясенні на слаявіну раствора гідраксіду калію яна жоўкне.
Прысутнічаць другасныя метабаліты: атранарын, хлоратранарын, кансалацынавая, салацынавая і лабаравая кіслоты[3].
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расце на ствалах і галінах лісцевых і іглічных дрэў, а таксама на апрацаванай драўніне і камяністым субстраце, як правіла, у добра асветленых месцах.
Гэты від можа трываць забруджванне паветра і расці ў гарадах.
Сустракаецца ў Афрыцы, Аўстралазіі, Еўропе, Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, арктычнай і антарктычнай зонах.
Значэнне і прымяненне
Паўночным аленем (Rangifer tarandus) з’ядаецца зрэдку, адначасна з іншымі лішайнікамі[4].
Класіфікацыя
Унутрывідавых таксонамі віду з’яўляюцца:
Зноскі
- Определитель лишайников 1971, с. 346.
- LIAS . Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 18 верасня 2020.
- Александрова В. Д. Кормовая характеристика растений Крайнего Севера / В. Н. Андреев. — Л.—М.: Изд-во Главсевморпути, 1940. — С. 36. — 96 с. — (Труды Научно-исследовательского института полярного земледелия, животноводства и промыслового хозяйства. Серия «Оленеводство»). — 600 экз.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads