Паўстанне сіпаяў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўстанне сіпаяў
Remove ads

Паўстанне сіпаяў (Сіпайскае паўстанне, у сучаснай гістарыяграфіі Індыйскае народнае паўстанне 1857—1859, Першая вайна Індыі за незалежнасць) — паўстанне індыйскіх салдат супраць жорсткай каланіяльнай палітыкі англічан у 1857—1859 гадах. Паўстанне пачалося на поўначы ад Бенгаліі да Пенджаба і ў цэнтральнай Індыі. Асноўная ініцыятыва паўстання зыходзіла з боку арміі і незадоўга да гэтага адхіленых ад улады махарадж, але ў некаторых абласцях яго падтрымалі сяляне, і яно ператварылася ва ўсеагульнае паўстанне. Дэлі быў захоплены паўстанцамі, аднак пазней быў аточаны і ўзяты англічанамі. Паўстанне спыніла ўладу Брытанскай Ост-Індскай кампаніі і прывяло да яе замены прамым кіраваннем англійскай кароны («Брытанскі Рэдж»).

Хуткія факты Паўстанне сіпаяў, Дата ...

Паўстанне выклікала бурную хвалю самых размаітых водгукаў[1][2][3], як у англійскіх прэсе і літаратуры (уключаючы ўльтрарасісцкія выказванні Чарльза Дыкенса), так і за яе межамі (асабліва ў Францыі), дзе пэўныя колы выказваліся за саюз з Расійскай імперыяй дзеля выцяснення Вялікабрытаніі з Азіі.

Remove ads

Тлумачэнні

У англійскай літаратуры паўстанне часта завецца Сіпайскім, бо яго вайсковым ядром былі сіпаі. Цэнтрам паўстання, як гаварылася вышэй, была тэрыторыя, размешчаная паміж Пенджабам і Бенгаліяй. Паўстанне пачалося ў бенгальскай арміі, што камплектавалася ў гэтым раёне.

Перадумовы

Да часу прыбыцця англічан Індыя падзялялася на велізарную колькасць дробных княстваў, што ўвесь час ваявалі адно з адным. Англічане, што захапілі Індыю, хутка ўсвядомілі перавагу стрэльбаў і гармат над скуранымі шчытамі і крывымі шаблямі. Тым не менш, удалечыні ад радзімы губляць брытанскіх салдат было нявыгадна, і асноўнай ударнай сілай сталі сіпаі — індыйскія найміты, узброеныя па апошнім слове тэхнікі (хоць іх вывучка і не дацягвала да брытанскіх стандартаў), ім рэгулярна выплачваўся самавіты для індыйцаў пенсіён. Нядзіва, што для мясцовай бядноты трапіць на службу да англічан стала мяжой летуценняў. Перадусім брытанцы заняліся мадэрнізацыяй эканомікі: пабудавалі Гангскі канал, працягнулі Вялікі колавы шлях, наладзілі эфектыўную паштовую сістэму, з’явілася сетка школ і нават вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Зрэшты, палітыка аб’яднання індыйскіх земляў, пачатая лордам Дальхузі, калі астатні без спадчынніка феадал павінен быў аддаць землі Ост-Індскай кампаніі, сустрэла незадаволенасць. Жыццё паступова перакладалася на еўрапейскі лад: былі забаронены саці і сватанне дзяцей. Вонкавы гандаль у абыход Кампаніі забаранілі. Падаткі на зямлю сталі для многіх непасільнымі. Масавая вытворчасць тканін прывяла да эканамічнага заняпаду рэгіёнаў, у якіх ткацтва і фарбавальная справа развівалася тысячагоддзямі. Дый сіпаі з «прывілеяванага саслоўя» да пачатку паўстання ператварыліся ў «гарматнае мяса» — да таго часу ўжо амаль 20 гадоў Брытанія вяла ў Паўднёва-Усходняй Азіі бесперапынныя войны. Увогуле, незадаволенасць каланіяльнай палітыкай англічан ператварыла рэгіён у «парахавую бочку», і для бунту патрабавалася толькі нагода.

Нагодай да паўстання стала новая вінтоўка Энфілда  (англ.) з капсульным замком. Патрон, які належала скусваць, нібыта насычаўся сумессю ялавічнага і свінога тлушчу (карова была свяшчэннай жывёлай у індуізме, а свіння — нячыстай у ісламе). Хоць падраздзяленні сіпаяў наўмысна камплектаваліся па змяшаным прынцыпе, гэта не перашкодзіла змове індусаў і мусульманаў. Хадзілі і «прадказанні», што «Ост-Індская кампанія будзе кіраваць 100 гадоў» (пачынаючы з бітвы пры Плесі, 1757), і што «ўсё стане барвовым».

Remove ads

Зноскі

  1. Chakravarty, G. (2004), The Indian Mutiny and the British Imagination, Cambridge University Press
  2. Herbert, C. (2008), War of No Pity: The Indian Mutiny and Victorian Trauma, Princeton University Press

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads