Педагагічная паэма
беларускі дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Педагагі́чная паэ́ма» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») у 2015 годзе.
Remove ads
Сюжэт
Героі фільма — маладыя настаўнікі, якія дзеля эксперыменту выпраўляюцца выкладаць у звычайную сельскую школу. Дакументальная стужка, знятая па матывах праекта «EDU.topia», апавядае аб працы людзей, якія сталі сябрамі, настаўнікамі і натхняючымі аднадумцамі.
У фільме здымаліся
Здымачная група
- аўтар сцэнарыя — Вольга Дашук
- рэжысёр — Віктар Аслюк
- аператар — Анатоль Казазаеў
- гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка
- асістэнт рэжысёра — Вольга Дашук
- рэдактар — Уладзімір Мароз
- дырэктар — Уладзімір Заічанка
Крытыка
Журналіст газеты «Культура» Антон Сідарэнка адзначыў, што ў сучаснай «Педагагічнай паэме» ёсць сапраўдная вобразная паэзія, якая выдатна рыфмуецца з сённяшнім днём: «паэзія будняў і святаў несталічнай, але такой блізкай усёй нашай кінематаграфічнай і літаратурнай традыцыі рэчаіснасці». Кінакрытык адзначае, што гледзячы на герояў фільма Віктара Аслюка, у галаву прыходзіць параўнанне з героямі хрэстаматыйнай трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: як і ў творы класіка беларускай літаратуры, маладыя беларускія настаўнікі знаходзяцца адначасова і ў прыпаднята-захопленым, і ў трывожным стане; так і мае аказацца на світанні жыцця і кар’еры.[1]
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads