Плітніца (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Плі́тніца[1] (трансліт.: Plitnica, руск.: Плитница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 64,5 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ліпені 1944 года ўся вёска (33 дамы) была спалена, забіты 2 жыхары[2]. Пасля вайны адноўлена.

У 1980 годзе ў калгасе «1 Мая».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 4 двары, 33 жыхары
  • 1917 год — 2 двары, 12 жыхароў
  • 1960 год — 120 жыхароў
  • 2002 год — 20 двароў, 32 жыхары
  • 2010 год — 15 гаспадарак, 21 жыхар
  • 2012 год — 12 гаспадарак, 13 жыхароў
  • 2019 год — 13 жыхароў[3]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads