Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, каля езуіцкага касцёла)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, каля езуіцкага касцёла)map
Remove ads

Помнік Пятру Мсціслаўцу — першы помнік аднаму з беларускіх друкароў, паплечніку рускага першадрукара Івана Фёдарава, Пятру Цімафеевічу Мсціслаўцу ў горадзе Мсціславе, у якім ён нарадзіўся.

Хуткія факты Помнік Пятру Мсціслаўцу, Краіна ...

Устаноўлены ў 1986 годзе на Першамайскай вуліцы (цяпер Кармеліцкай) паміж будынкамі былых мужчынскай гімназіі і езуіцкага касцёла. Аўтарам помніка стаў скульптар Мікалай Маліноўскі, для якога гэта была таксама дыпломная праца[1]. Кнігадрукар прадстаўлены ў манаскім адзенні яшчэ ў юнацкім узросце, мабыць, перад пераездам у Маскву. Ён сядзіць на грудзе камянёў і паказвае рукой у бок Расіі[2].

У 2001 годзе на Цэнтральнай плошчы горада падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ўстаноўлены другі помнік друкару.

Remove ads

Зноскі

  1. МСТИСЛАВЕЦ ПЕТР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2019. Праверана 7 лютага 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads