Мікалай Маліноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Маліноўскі
Remove ads

Мікалай Маліноўскі (польск.: Mikołaj Malinowski, літ.: Mikalojus Malinovskis, 17 снежня 1799 — 29 чэрвеня 1865) — гісторык, археограф, выдавец гістарычных крыніц[2][3][4].

Хуткія факты Мікалай Маліноўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў гімназіі ў Вінніцы.

Далейшую адукацыю атрымліваў у Віленскім універсітэце, вучань Готфрыда Эрнста Гродэка, Іаахіма Лялевеля і Леана Бароўскага[4]. Уваходзіў у таварыства філарэтаў, быў старшынёй «сіняга» аддзялення Таварыства, прысвечанага даследаванням літаратуры.

Ужо падчас навучання публікаваўся ў «Dziennik Wileński», «Dzieje Dobroczynności Krajowej i Zagranicznej» (у другім часопісе быў рэдактарам у 1823—1824 гадах разам з Л. Рагальскім і А. Э. Адынцом). Некаторы час працаваў у кнігарні Юзафа Завадскага.

З лістапада 1823 года па красавік 1824 года за ўдзел у таемным студэнцкім таварыстве знаходзіўся ў зняволенні пад следствам і судом. Пазбегнуў ссылкі. Дапамагаў Лелявелю ў выданні другога тома «Бібліяграфічных кніг», выдаў пераклад Пятра Каханоўскага «Вызваленага Ерусаліма» Тарквата Таса (1826), дзе змясціў уступ, у якім разбіраў біяграфію аўтара і перакладчыка, а таксама эстэтычныя каштоўнасці пераклада. У наступных рэдактарскіх працах Маліноўскі заўжды змяшчаў свой уступ, часам досыць вялікі па аб’ёму.

З 1826 працаваў у Пецярбургу, вучыўся гісторыі і археаграфіі, працаваў у архіве Польскага аддзела Імператарскай публічнай бібліятэкі, спрабаваў уладкавацца там бібліятэкарам.

З гэтых часоў паходзіць яго дзённік, напісаны на лаціне, які выдаваўся ў перакладзе на польскую мову. У гэтым дзённік апісаны і двухмесячны побыт Адама Міцкевіча ў Пецярбургу, асабліва яго імправізацыі. Апісаныя шмат знакамітых постацей (у тым ліку мастакі Юзаф Аляшкевіч і Аляксандр Арлоўскі).

У 1829 вярнуўся ў Вільню, працаваў у Радзівілаўскай камісіі, спачатку — сакратаром, потым — генеральным пракурор (да 1840). Гэта дала яму доступ ад архіва Радзівілаў, ужо пасля яго смерці быў апублікаваны артыкул «Лёс маёмасці Радзівілаў», так і не была апублікаваная яго праца пра Януша Радзівіла. За дзейнасць у гэтай камісіі атрымаў ад Вінгенштэйнаў у знак удзячнасці фальварак у пажыццёвае карыстанне.

Пасля 1840 напісаў «Гісторыю Ягелонаў у Венгрыі (1439—1526)», але рукапіс гэтай працы загінуў.

Разам з Аляксандрам Пшаздзецкім выдаў два тамы «Крыніц па гісторыі Польшчы» (1843-44), а таксама самастойна выдаў «Хроніку» Мацея Стрыйкоўскага (1846). Таксама выдаў пераклад «Гісторыі Польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага» Бернарда Вапоўскага (1847-48), спрабаваў таксама выдаць і лацінскамоўны арыгінал працы, але безпаспяхова. У 1851 выдаў лісты папскага нунцыя ў Польшчы Джаванні Францыска Камендоні да кардынала Карла БарамеаPamiętniki o dawnej Polsce…»).

У 1857-58 выдаў некалькі прац у выдаваным А. Г. Кіркорам альманаху «Tęka Wileńska».

Разам з Кіркорам у 1858 рэдагаваў том «Запісак Віленскай археалагічнай камісіі». Браў удзел у выданні альбома «В память пребывания Государя Императора Александра II в Вильне 6 и 7 сентября 1858 г.», што выклікала абурэнне польскай патрыятычнай грамадскасці.

З 1859 года Мікалай Маліноўскі з’яўляўся правадзейным членам асабістага складу Музея старажытнасцей Віленскай археалагічнай камісіі[5].

У 1852-60 апублікаваў «Жыцці гнезненскіх архібіскупаў». У 1864 выдаў збор навуковых і дыпламатычных прац Яна Ласкага.

Пасмяротна апублікаваныя ўспаміны (Кракаў, 1907). Найважнейшым укладам у навуку лічыцца выданне гістарычных крыніц — «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага (Вільня, 1846), «Хронікі» Вапоўскага (Вільня, 1847, ва ўласным перакладзе з лаціны на польскую).

Пад канец жыцця страціў зрок, таму апошнюю кнігу ўспамінаў толькі дыктаваў (выдадзена пасмяротна, 1907, у перакладзе на беларускую мову — у 2014)[6].

Сабраў вялікую бібліятэку ў некалькі тысяч тамоў, якую пасля яго смерці набыў Ян Дзялынскі для Курніцкай бібліятэкі, разам са шматлікімі рукапісамі[4].

Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Remove ads

Творчасць

Пад яго кіраўніцтвам выдадзена шмат каштоўных кніг па польска-літоўска-рускай гісторыі:

  • Zrzódła do dziejów polskich Tom 1 (1844) Tom 2 (1844)
  • Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiéj Rusi Macieja Stryjkowskiego Tom 1 (1846) Tom 2 (1846)
  • Pamiętniki o dawnéj Polsce z czasów Zygmunta Augusta, obejmujące listy Jana Franciszka Commendoni do Karola Boromeusza z Biblioteki Berberiańskiej Tom 1 (1847) Tom 2 (1847)
  • Dzieje Korony Polskiéj i Wielkiego Księstwa Litewskiego od roku 1380 do 1535 Tom 1 (1847) Tom 2 (1847) Tom 3 (1848)
  • Żywoty arcybiskupów gnieźnieńskich, prymasów Korony Polskiéj i Wielkiego Księstwa Litewskiego, od Wilibalda do Andrzeja Olszowskiego włącznie Tom 1 (1860) Tom 2 (1860) Tom 3 (1860) Tom 4 (1860) Tom 5 (1860)
  • Stanisława Laskiego prace naukowe, dyplomatyczne z dodaniem dzieł Jana Tarnowskiego (1864).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads