Прынцэса Эстэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эстэль Сільвія Ева Мэры, нарадзілася 23 лютага 2012 года ў Сольне ў лене Стакгольм, — шведская спадчынніца-прынцэса і герцагіня Эстэрётланд . Яна з’яўляецца дачкой кронпрынцэсы Вікторыі і прынца Даніэля і ў адпаведнасці з парадкам спадчыннасці займае 2-ое месца ў пераемнасці шведскага прастола, пасля маці і да брата прынца Оскара Яе тытул — Яе Каралеўскае Высокасць Эстэль, прынцэса Швецыі, герцагіня Эстэргётланд.
Remove ads
Біяграфія

Нараджэнне
У жніўні 2011 года Каралеўскі суд Швецыі абвясціў, што Кронпрынцэса Вікторыя і Прынц Даніэль чакаюць свайго першага дзіцяці [5]. 23 лютага 2012 г. у 04:26 прынцэса Эстэль нарадзілася у бальніцы Каралінскага ўніверсітэта ў Сольне. Рост прынцэсы быў 51 сантыметр, а вага — 3280 грам [6]. Нараджэнне атрымала шмат увагі СМІ — на працягу дня было апублікавана 2300 газетных артыкулаў у Швецыі, і яшчэ 3300 за мяжой [7].
24 лютага 2012 г. у замку Хага адбылося традыцыйнае пацверджанне сведкаў. Сведкамі былі спікер Рыксдага Пэр Вэстарберг, прэм’ер-міністр Фрэдрык Рэйнфельт, маршал Свантэ Ліндквіст і старшыня Аліса Троль-Вахтмайстэр [8]. У 11:15 урад сабраўся ў Стакгольмскім замку [9], дзе кароль Карл XVI Густаў абвясціў імя прынцэсы і дараваў ёй герцагства Эстэрётланд. Пасля адбылася служба ў Замкавай царкве [10].
30 красавіка 2012 года прынцэса Эстэль упершыню з’явілася на публіцы. Гэта адбылося ў Стакгольмскім замку ў сувязі з 66-годдзем з дня нараджэння Карла XVI Густава.
Хрышчэнне
Прынцэса Эстель была ахрышчана 22 мая ў царкве Стакгольмскага замку. Пад час цэрэмоніі выкарыстоўвалася купель Карла XI. Затым было абвешчана, што яе хроснымі з’яўляюцца кронпрынц Вілем-Аляксандр з Нідэрландаў (цяпер кароль Вілем-Аляксандр), кронпрынц Хокан Магнус з Нарвегіі, кронпрынцэса Мэры з Даніі, дзядзька прынц Карл Філіп і цётка Ганна Вэстлінг Сёдэрстрэм. Пры хрышчэнні прынцэса была ўзнагароджана ордэнам Серафімаў [11].
Імёны
Імя Эстэль з’явілася ў сям’і дзякуючы Эстэль Бернадот, жонцы хроснага бацькі караля Карла XVI Густава Фолькі Бернадота. Эстэль — гэта таксама імя першай унучкі прынцэсы Дэзірэ, сястры караля Карла XVI Густава. Прынцэсу назвалі Сільвіяй і Евай у гонар бабуль каралевы Сільвіі і бабулі Евы Вэстлінг адпаведна. Мэры — імя хроснай маці, кронпрынцэсы Даніі Мэры [12].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароды Швецыі
Родавод
Сярод продкаў прынцэсы заснавальніца Іспаніі Ізабела I Кастыльская, шатландская каралева Марыя Сцюарт, дзве расійскія імператрыцы Кацярына I і Кацярына II, каралева Вялікабрытаніі Вікторыя.
Зноскі
- Lundy D. R. Estelle Silvia Ewa Mary Bernadotte, Duchess of Östergötland // The Peerage
- Swedish Royal Court - HRH Princess Estelle: Biography Праверана 15 мая 2020.
- Kronprinsessan och Prins Daniel har fått en dotter Праверана 15 мая 2020.
- "Kronprinsessparet väntar barn". kungahuset.se. Архівавана з арыгінала 13 чэрвеня 2021. Праверана 10 сакавіка 2021. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- "Kronprinsessan Victoria har fött en dotter". karolinska.se. Архівавана з арыгінала 4 жніўня 2012. Праверана 16 верасня 2023.
- "Mycket omskriven prinsessa". Dagens Nyheter.
- "Prinsessan heter Estelle". Svenska Dagbladet.
- "Prinsessans fullspäckade premiärdag". Svenska Dagbladet.
- "Pressinformation inför konselj och Te Deum fredagen den 24 februari 2012". kungahuset.se. Архівавана з арыгінала 22 красавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- "Faddrar". kungahuset.se. Архівавана з арыгінала 21 верасня 2021. Праверана 10 сакавіка 2021. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- "Hon döps efter Folkes mamma". Aftonbladet.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads