Вікторыя (кронпрынцэса Швецыі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вікторыя (кронпрынцэса Швецыі)
Remove ads

Кронпрынцэса Вікторыя (поўнае імя Вікторыя Інгрыд Аліса Дэзірэ, Victoria Ingrid Alice Désirée), герцагіня Вестэрготландская (шведск.: Kronprinsessan Victoria, Sveriges kronprinsessa, hertiginna av Västergötland; нар. 14 ліпеня 1977 г., Стакгольм) — спадчынніца шведскага трону, дачка караля Швецыі Карла XVI Густава з дынастыі Бернадотаў і каралевы Сільвіі, старэйшая сястра прынца Карла Філіпа і прынцэсы Мадлен. Вікторыя пры нараджэнні мела званне прынцэсы, але пасля канстытуцыйнай рэформы 1980 года, якая змяніла парадак спадкавання прастолу, стала спадчыннай прынцэсай Швецыі.

Хуткія факты Вікторыя, кронпрынцэса Швецыі ...
Remove ads

Біяграфія

Вікторыя нарадзілася 14 ліпеня 1977 г у шпіталі Каралінскага ўніверсітэта ў прыгарадзе Стакгольма — Сольнэ і была першым дзіцем у сям’і караля Швецыі Карла XVI Густава і каралевы Сільвіі. Імяніны прынцэсы адзначаюцца 12 сакавіка, а ў дзень нараджэння, 14 ліпеня, абавязкова падымаецца дзяржаўны сцяг.

Была хрышчоная ў Каралеўскай Царкве Швецыі 27 верасня 1977 года. Яе хроснымі бацькамі сталі кароль Нарвегіі Харальд V, дзядзька па матчынай лініі, Ральф Зомерлат, каралева Нідэрландаў Беатрыкс і яе цётка княгіня Дэзірэ, баранэса Сілфлайшэлд.

Thumb
Вікторыя, кронпрынцэса Швецыі, 2010.

Вікторыя з’яўляецца адзінай у свеце жанчынай-спадчынніцай каралеўскага трона (з тых, хто займае першае месца ў спісе прастоласпадкавання) і носіць тытул Яе каралеўская вялікасць кронпрынцэса. Па лініі свайго бацькі, які з’яўляецца траюрадным братам каралевы Лізаветы II, яна таксама з’яўляецца спадчынніцай брытанскага трону ў чарговасці атрымання на 205 месцы.

Remove ads

Зноскі

  1. Lewis R. Victoria Swedish princess // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Victoria Ingrid Alice Désirée Bernadotte, Crown Princess of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads