Прысарыкамышская дэльта Амудар’і

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прысарыкамышская дэльта Амудар’і
Remove ads

Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і (таксама: Сарыкамышская дэльта Амудар’і; туркм.: Amyderýäniň Sarygamyş deltasy) — вобласць старажытнага земляробства і арашэння ў паўночным Туркменістане, месца ўзнікнення культуры Харэзма і старажытнахарэзмійскай дзяржавы ў VI стагоддзі да н.э., цэнтр Харэзма з канца X да канца XVI стагоддзя. У цяперашні час з’яўляецца адным з фізіка-геаграфічных прыродных раёнаў Дашагузскага велаята  (руск.) Туркменістана[1].

Thumb
Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і (злева ад ракі)
Remove ads

Геаграфія

Прысарыкамышская дэльта з’яўляецца старажытнай дэльтай ракі Амудар’і і ўяўляе сабой плоскую раўніну, якая бярэ пачатак у нізоўях Амудар’і і распасціраецца да Сарыкамышскага возера. На паўночным усходзе яна злучаецца з прыаральскай дэльтай Амудар’і, на поўдні дасягае Заунгузскіх Каракумаў  (руск.), а на поўначы абмежаваная чынкамі Усцюрта[2]. Фармавалася дэльта на працягу верхнечацвярцічнага перыяду, характарызуецца плоскай такырападобнай паверхняй з агульным нахілам на захад. На арашальнай частцы дэльты прысутнічаць ворныя землі, сады, населеныя пункты, каналы і дарогі. Разбіваюць раўнінную паверхню масівы эолавых пяскоў  (руск.) у старажытных пратоках Амудар’і. Заходняя, неасвоеная, частка Прысарыкамышскай дэльты характарызуецца натуральным рэльефам. Найбольш буйныя ўзвышшы: Зенгібаба, Кангакыр, Тарымкая (да 50-60 м). На захадзе дэльта абмежаваная Сарыкамышскім возерам, на паўднёвым захадзе падыходзіць да даліны Узбоя  (руск.)[3], з воднымі басейнамі якіх Прысарыкамышская дэльта была звязана разам[4].

У цяперашні час у Прысарыкамышской дэльце амаль адсутнічае расліннасць. Захавалася шмат сухіх рэчышчаў старажытных пратокаў Амудар’і[5], самыя буйныя з якіх Дар'ялык  (узб.) і Даудан, а таксама старажытныя і сярэднявечныя каналы Чармяняб, Куня-уаз, Шамурад і іншыя[6]. Агульная плошча зямель старажытнага арашэння на гэтай тэрыторыі перавышае 1 млн га[7].

Remove ads

Археалогія

Археалагічнае вывучэнне Прысарыкамышскай дэльты Амудар’і пачалося ў 1939 годзе, пасля дадзены раён стаў адным з галоўных аб’ектаў археалагічных работ Харэзмскай археолага-этнаграфічнай экспедыцыі. Сістэматычныя працы тут пачаліся ў 1971 годзе пад кіраўніцтвам Б. Э. Вайнберг[8].

Гісторыя

Найстаражытнейшы перыяд

Засяленне Прысарыкамышскай дэльты Амудар’і пачалося ў эпоху неаліту (VI—V тыс.да н. э.). Мяркуецца, што ў III—II тыс. да н.э. адбылося яе асушэнне, у сувязі з гэтым помнікаў адзначанага часу на гэтай тэрыторыі не выяўлена, за выключэннем адзінкавых знаходак фрагментаў керамічнага посуду[6].

Старажытны перыяд

Да пачатку VII ст. да н.э. Прысарыкамышская дэльта Амудар’і абваднялася пастаянна[6], таму новы этап яе асваення прыпадае менавіта на гэты перыяд з узнікненнем куюсайскай культуры  (руск.)[9], якая ў сімбіёзе з сака-масагецкімі традыцыямі паўночнага Туркменістана і пры ўдзеле паўднёва-туркменскіх культур язскай культуры, архаічнага Дэхістана  (руск.) і Намазга VI[10][11][12], сфармавала старажытную культуру Харэзма[13] на мяжы VII—VI стст. да н.э.

На паселішчах атрымалася выявіць канструкцыі жылля старажытных насельнікаў, якія ўяўляюць сабой каркасныя збудаванні  (руск.) і зямлянкі плошчай каля 100 квадратных метраў, а таксама бронзавыя наканечнікі стрэл і ўпрыгажэнні, рэшткі медна-ліцейнай, жалезаробнай і керамічнай вытворчасці[6]. Менавіта ў гэты перыяд часу ў Прысарыкамышскай дэльце Амудар’і ўзнікае старажытнахарэзмійская дзяржава са сталіцай у г. Кюзелігыр  (руск.), а затым і ў г. Калалыгыр  (руск.), і пачынаецца эпоха старажытнахарэзмійскага будаўніцтва[14][15][16].

Сярэневякоўе

У X стагоддзі сталіцай Харэзма стаў горад Гургандж (цяпер г. Стары Ургенч, Туркменістан), які размяшчаўся ў Прысарыкамышскай дэльце Амудар’і і з якога кіраваў харэзмшах Мамун. У гэты перыяд уся Прысарыкамышская дэльта ператварылася ў буйны рэгіянальны цэнтр сельскай гаспадаркі, рамёстваў, гандлю і мастацтва, а ў Гурганджы дзейнічаў буйны навуковы цэнтр — Акадэмія харэзмшаха Мамуна  (руск.). З прыходам да ўлады ў Харэзме туркменскай дынастыі Ануштэгенідаў, дадзеная тэрыторыя стала цэнтрам найбуйнейшай у рэгіёне Дзяржавы Харэзмшахаў[6]. Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і працягвала заставацца цэнтрам усяго Харэзма да канца XVI стагоддзя.

Помнікі

На тэрыторыі Прысарыкамышскай дэльты захавалася мноства помнікаў — пабудаваных у розныя перыяды гісторыі, — вялікіх крэпасцяў з магутнай абаронай і адкрытых паселішчаў, старажытных каналаў і рэшткаў палёў[4]. На гэтай тэрыторыі археолагамі было раскапана некалькіх дзесяткаў такіх старажытных і сярэднявечных крэпасцяў (гарадоў), як Айбугіркала, Ак-кала  (руск.), Акчагелін  (руск.), Бедыркент  (англ.), Булдумсаз, Бутэнтаўкала, Гяўркала, Дашкала, Даўданкала, Даўкесэн  (руск.), Джыгербент  (руск.), Дыярбекір  (руск.), Ербурункала, Замахшар  (руск.), Зенгі-Баба  (руск.), Ішраткала, Калалыгыр  (руск.), Канга-кала  (руск.), Кандымкала, Кунерлі, Куня-Уаз  (руск.), Курганкала, Куюсайкала, Кызылкакала, Кырк-мала  (руск.), Кюзелігыр  (руск.), Мангыркала, Агланлыкала, Тапрак-кала, Шамахакала, Шахсенем  (руск.), Шырванкала, Шырымбайкала[6] і іншых.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads