Пётр Аляксандравіч Віцязь

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Аляксандравіч Віцязь (нар. 6 жніўня 1936(1936-08-06), Блудзень, Палескае ваяводства) — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Замежны член НАН Украіны (2021)[4]

Хуткія факты Пётр Аляксандравіч Віцязь, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 жніўня 1936 года ў в. Блудзень Пружанскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці).

У 1960 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1961 года — старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 года — старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 года — намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 года — першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 года — дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

З 1997 года — віцэ-прэзідэнт, з 2002 года — першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З студзеня 2012 года — кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных плыняў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у т. л. 29 манаграфій, больш за 180 вынаходніцтваў.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В. М. Капцевичем, В. К. Шелегом).
  • Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф. Г. Ловшенко, Г. Ф. Ловшенко).
  • Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е. С. Голубцовой, Б. А. Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел).
  • Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В. Д. Грицук, В. Т. Сенють).
  • Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А. Ф. Ильющенко, А. И. Шевцовым).
  • Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія БССР (1980) — за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў
  • Ордэн Дружбы народаў (1986)
  • Прэмія Савета Міністраў СССР (1987) — за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых парашковых матэрыялаў і вырабаў
  • Медаль Францыска Скарыны (1996)
  • Ордэн Айчыны III ступені (2001)
  • Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2002)
  • Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)
  • Ордэн Айчыны II ступені (2009)
  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[5].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads