Радзівілаўская карта

мапа Вялікага Княства Літоўскага 1613 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Радзівілаўская карта
Remove ads

Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»[1], вядомая таксама як Радзівілаўская карта — карта зямель Вялікага Княства Літоўскага ў маштабе 1:1 300 000, створаная пад кіраўніцтвам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Карта была створана галандскім картографам і гравёрам Гесэлем Герыцам па малюнках Тамаша Макоўскага. Першае выданне карты было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе, у друкарні Вілема Янсэна Блаў[2].

Thumb
Радзівілаўская карта выдання 1613 года, якое ўтрымлівае таксама карту Дняпра. Пад картамі таксама былі геаграфічныя і этнічныя апісанні
Thumb
Радзівілаўская карта 1635 года выдання

Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з пункту гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы[3].

Remove ads

Апісанне

Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, з 1579 года маршалак вялікі літоўскі, а пазней віленскі ваявода, зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час стандартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, англійскага матэматыка і езуіта Якуба Босгрэйва  (англ.) і мастака Тамаша Макоўскага[3].

Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты[4]. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў валочнай памеры, зямельнай рэформы, ініцыяванай у 1547 годзе каралевай Бонай Сфорца. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі[5].

Першапачатковая медзярытавая карта была прызначана для размяшчэння на сцяне. Акрамя зямель Вялікага Княства Літоўскага ў межах канца XVI стагоддзя, на карце былі паказаныя і суседнія тэрыторыі (значная частка Украіны, Герцагства Прусія, Курляндыя, частка Мазовіі і Малой Польшчы). Акрамя таго, на карце была размешчана складзеная з дзвюх частак схема ніжняга Дняпра, аж да яго вусця разам з дадатковымі апісаннямі, напрыклад, дняпроўскіх парогаў. Дняпро быў важным камунікацыйным і транспартным шляхам для Вялікага Княства Літоўскага. Заходняя Дзвіна, таксама паказаная на карце, адыгрывала падобную ролю. Пад картамі было вычарпальнае геаграфічнае і этнічнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага[2].

У пазнейшых выданнях карты Дняпра і ніжняе апісанне былі выдалены, а затым карта Вялікага Княства Літоўскага была надрукаваная асобна, у выглядзе квадрата памерам прыкладна 74×74 см[6].

У 1631 годзе Вілем Блаў таксама ўключыў карту ў свой атлас Appendix Theatri A. Ortelii et Atlantis G. Mercatoris. Каб палепшыць чытэльнасць карты ў атласе, ён надрукаваў яе з чатырох медных пласцін і размясціў на чатырох асобных старонках. Карты Дняпра былі ўключаны ў атлас асобна. Усяго да 1670 года сям’я Блаў 17 разоў публікавала ў сваіх атласах Радзівілаўскую карту Вялікага Княства ў нязменным фармаце, з датай 1613[5].

Радзівілаўская карта выдзяляецца сваёй незвычайнай для таго часу дакладнасцю і багаццем геаграфічных дэталяў, якія суправаджаюцца шматлікімі апісаннямі і іканаграфічнымі сцэнамі. Аналіз дакладнасці размяшчэння паселішчаў паказвае, што яна такая ж ці больш дакладная, як на картах Вялікага княства, складзеных да 1770 года[7]. Яшчэ адной асаблівасцю карты з’яўляецца надзвычай дакладная і падрабязная гідраграфічная сетка. У выніку гэтага Радзівілаўская карта больш за сто гадоў лічылася найважнейшай крыніцай інфармацыі аб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а ў наш час яна з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай[2].

Thumb
Фрагмент карты, на якім паказваецца міжрэчча Дзвіны і Дняпра.
Remove ads

Зноскі

  1. Поўная назва: MAGNI DVCATVS LITHVANIAE, CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO. Ill[ustri]ss[i]mi ac Excell[enti]ss[i]mi Pri[n]cipis et D[omi]ni D[omini] Nicolai Christophori Radziwil, D[ei] G[ratia] Olycae ac in Nieswies Ducis, S[acri] Rom[ani] Imperii Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S[ancti] Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera, cura et impensis facta ac in lucem edita. У перакладзе: Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і іншых сумежных з ім краін, справа завершана і апублікавана дзякуючы працы, намаганням і выдаткам Найслаўнейшага і Найсвятлейшага Князя і пана Мікалая Крыштафа Радзівіла Божай міласцю князя Свяшчэннай рымскай імперыі ў Алыцы і Нясвіжы, графа ў Шыдлоўцы і Міры і рыцара Труны Гасподняй у Іерусаліме.
  2. Algimantas Česnulevičius (2013). M. K. Radvila map in Middle Europe mapping context of the XVII century (PDF). Geografija. 49 (2): 145–153. ISSN 1392-1096.
  3. J. Jakubowski. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświeski. Warszawa, 1923.
  4. Maps1601-22. www.lithuanianmaps.com.
  5. Łuczyński, Jarosław (2001). Analiza dokładności mapy Wielkiego Księstwa Litewskiego Tomasza Makowskiego z 1613 r., tzw. radziwiłłowskiej na podstawie siatki zniekształceń. Polski Przegląd Kartograficzny(польск.). 33 (4): 365–371.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads