Раман Ісідоравіч Кандраценка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раман Ісідоравіч Кандраценка
Remove ads

Раман Ісідоравіч Кандраценка (30 верасня (12 кастрычніка) 1857, Тыфліс — 2 (15) снежня 1904, Порт-Артур) — рускі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант (пасмяротна), герой абароны Порт-Артура, кавалер ордэна Святога Георгія 4-й і 3-й ступені..

Хуткія факты Раман Ісідоравіч Кандраценка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў 1877 і Акадэмію Генеральнага штаба ў 1886. У 18861894 служыў ў штабе Віленскай вайсковай акругі. Пасля пачатку руска-японскай вайны начальнік абароны сухапутнага фронту крэпасці Порт-Артур.

У самы цяжкі момант аблогі горада ўзначаліў абарону, займаўся ўдасканаленнем абарончых пазіцый, асабіста кіраваў абаронай на самых складаных і небяспечных участках. Адметнай уласцівасцю Кандраценкі было ўменне ўздзейнічаць на дух войскаў, што рэльефна адбілася пры адбіцці некалькіх штурмаў, калі ніхто не спадзяваўся ўжо на поспех; ён звязаў сухапутныя і марскія войскі ў адно цэлае, умела накіроўваючы іх да дружнай, сумеснай працы. Паспяхова кіраваў адбіццём 4 штурмаў.

Пад яго кіраўніцтвам былі ўжытыя новыя сродкі ўзбраення: ручныя гранаты, мінамёты, новыя тыпы проціпяхотных мін, электрызаваныя драцяныя загароды і т. д. Загінуў 15 снежня 1904 пры артылерыйскім абстрэле форта.

Пасля вайны перазахаваны ў Пецярбургу ў Аляксандра-Неўскай лаўры.

31 мая 2008 у Полацку на плошчы Свабоды ўсталяваны бюст генерала Кандраценкі.

Remove ads

Зноскі

1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

2. Кондратенко Роман Исидорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads