Роберт Уільямс Вуд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Уільямс Вуд
Remove ads

Роберт Уільямс Вуд (2 мая 1868, Конкард — 11 жніўня 1955 Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.

Хуткія факты Роберт Уільямс Вуд, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901—1938 гадах прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтымары. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ў ультрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ў ультрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ультрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.

Remove ads

Зноскі

  1. Robert Williams Wood // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  2. Robert Williams Wood // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Find a Grave — 1996.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads