Роза Ізраілеўна Гульман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Роза Ізраілеўна Гульман (8 верасня 1923, Рагачоў, Гомельская вобласць — пасля 1988) — беларускі літаратуразнаўца.

Хуткія факты Роза Ізраілеўна Гульман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 верасня 1923 года ў Рагачове. З сям’і служачых. Закончыла ў 1941 годзе Гомельскую СШ № 27. Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуавалася ў Казахскую ССР, дзе ў 1941 г. паступіла на літаратурнае аддзяленне педагагічнага інстытута, у 1943 г. перавялася ў БДУ, які закончыла ў 1945 г. Была залічаная ў аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «беларуская літаратура». Адначасова працавала ў рэдакцыі «Настаўніцкай газеты», у 1947—1980 гг. працавала навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН БССР[1].

Пасля 1988 г., калі выехала з сям’ёй з СССР, біяграфічныя звесткі адсутнічаюць[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Дэбютавала ў друку ў 1950 г. Удзельнічала ў выданні зборнікаў твораў Я. Купалы, М. Лынькова, З. Бядулі і інш. Займалася праблемамі тэксталогіі. Аўтарка кніг «Проблема научного издания литературного наследия Янки Купалы: (Принципы установления авторского текста)» (Мінск, 1965), «У. I. Ленін і некаторыя праблемы выдання спадчыны класікаў літаратуры» (Мінск, 1971), «Стан і задачы купалаўскай тэксталогіі» (Мінск, 1980), шматлікіх літаратуразнаўчых артыкулаў («Беларуская літаратура», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Мінская праўда», «Весці АН БССР», «Зара»)[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads