Рудзянец звычайны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудзянец звычайны
Remove ads

Рудзяне́ц звычайны, Перастрэл[1][2] (Lapsana communis) — від кветкавых раслін роду Рудзянец (Lapsana) сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўразіі. Этымалогія: лац.: communis — «звычайны»[3].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая або азімая травяністая расліна, вырастае да вышыні 1—1,2 м з прамымі, валасістымі галінастымі сцябламі і празрыстым (не малочным) сокам. Сцяблы залозіста апушаныя. Лісце простае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Ліставыя пласціны 1—15(30) × 1—7(10) см. Кветкавыя кошыкі 5—25(100 і больш). Кветкі жоўтыя. Плод — сухая сямянка (3—5 мм) бурага колеру.

Remove ads

Распаўсюджанне

Афрыка: Алжыр, Марока, Туніс, Партугалія — Мадэйра; Азія: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Індыя, Пакістан (інтрадукаваны на Кіпры і ў Кыргызстане); Еўропа: па ўсёй тэрыторыі (у Ісландыі від уведзены ў некалькіх месцах) акрамя Свальдбарда. Уведзены ў Паўночнай Амерыцы (Грэнландыя, ЗША, Канада) і Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі, Іспанія, Ямайка), Аўстраліі, Новай Зеландыі, Рэюньён, Азорскіх астравах. Засяляе лясы з умеранай колькасцю вільгаці, абароненыя ўчасткі, абочыны дарог, берагі рэк. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[4].

Ва Украіне расце па цяністых месцах, у лясах, у хмызняках, у пасевах і на палях — па ўсёй тэрыторыі (за выключэннем Крыма)[2].

Лекавая расліна[4].

Remove ads

Сінонімы

  • Lapsana cancellata Borbás
  • Lapsana cancellata var. cancellata
  • Lapsana cappadocica Bornm.
  • Lapsana communis subsp. communis
  • Lapsana communis subsp. pubescens (Hornem.) Arcang.
  • Lapsana crispa Willd.
  • Lapsana glandulosa (Freyn) Klokov
  • Lapsana olympica Candargy
  • Lapsana pubescens Hornem.
  • Lapsana sylvatica Wallr.

Падвіды

  • Lapsana communis subsp. adenophora (Boiss.) Rech.f.
  • Lapsana communis subsp. alpina (Boiss. & Balansa) P.D.Sell
  • Lapsana communi (M.Bieb.) P.D.Sell
  • Lapsana communis subsp. intermedia (M.Bieb.) Hayek
  • Lapsana communis subsp. macrocarpa (Coss.) Nyman
  • Lapsana communis subsp. pinnatisecta (Sommier & Levier) Greuter
  • Lapsana communis subsp. pisidica (Boiss. & Heldr.) Rech.f.
Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 366. (руск.) (укр.)
  3. Chuck Griffith. Dictionary of Botanical Epithets. Праверана 23.11.2017. (англ.)
  4. Бородавник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads