Рыхард Саламонавіч Шульц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыхард Саламонавіч Шульц (16.06.1886, Саратаў — 9.10.1973, Алматы) — савецкі гельмінтолаг, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі Казахскай ССР (1956).

Хуткія факты Рыхард Саламонавіч Шульц, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (1-я конная армія  (руск.)) і барацьбе з басмачамі  (руск.) (Бухарская вайсковая групоўка  (руск.) Туркестанскага фронту  (руск.)).

Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1919). У 1923—1924 гадах — супрацоўнік Бухарскай экспедыцыі па вывучэнні паразітарных хвароб. У 1924—1929 гадах — асістэнт кафедры гельмінталогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай жывёлагадоўлі (Масква). У 1929—1941 гадах намеснік дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі. У 1947—1967 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, навуковы кансультант Казахскага НДІ ветэрынарыі  (руск.).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны марфалогіі і біялогіі, філагеніі і сістэматыцы гельмінтаў, а таксама імуналогіі і патагенезу гельмінтозаў жывёл, іх выяўленню, лячэнню і прафілактыцы. Р. Шульц прапанаваў спосаб выгнання глістоў з арганізма буйной рагатай жывёлы пры аскарыдозах  (кірг.) і лёгачных гельмінтозах свіней, эхінакакозе буйной рагатай жывёлы, заклаў асновы прафілактыкі кішачных цэстозаў  (кірг.), займаўся прафілактыкай эхінакакозу ў авечкагадоўлі і інш. Цікавіўся пытаннямі пошуку спосабаў барацьбы з гельмінтозамі.

Remove ads

Навуковыя працы

  • Гельминты человека(1929);
  • Гельминтозы крупного рогатого скота и его молодняка(1937);
  • Гельминты и гельминтозы сельскохозяйственных животных(1964);
  • Основы общей гельминтологий (1970—1976).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads