Самі Хедзіра
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самі Хедзіра (ням.: Sami Khedira; нар. 4 красавіка 1987, Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст туніскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018), чэмпіён свету 2014 года.
Remove ads
Клубная кар’ера
«Штутгарт»
Дэбютаваў у Бундэслізе 1 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Герты». 29 студзеня 2007 года падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 года. 9 ліпеня 2008 года падоўжыў кантракт да лета 2011 года. У клубе паспяхова гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.
«Рэал Мадрыд»
Летам 2010 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал Мадрыд». Сума трансферу склала 12 млн еўра. 21 красавіка 2012 года забіў гол у браму «Барселоны», у тым матчы «Рэал» перамог з лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідар «Рэалу» Крыштыяну Раналду.
«Ювентус»
9 чэрвеня 2015 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Хедзірай, які перайшоў у італьянскі клуб у якасці свабоднага агента. Кантракт пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня, пасля сканчэння тэрміну пагаднення з «Рэалам»[5]. 15 ліпеня Хедзіра быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ювентуса»[6].
У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе каманды і не выхадзіў на поле.
«Герта»
У лютым 2021 года вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт з берлінскай «Гертай»[7]. У маі 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У зборнай Германіі дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных ігракоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат свету 2010 года. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Басціянам Швайнштайгерам, з якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У вельмі ўпартым матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругвая.
Remove ads
Дасягненні
Клубныя
«Штутгарт»
- Чэмпіён Германіі: 2007
«Рэал»
- Чэмпіён Іспаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2014
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2014
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (5): 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі (3): 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
Міжнародныя
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2010
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads