Сапейкаў
вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сапе́йкаў[2] (трансліт.: Sapiejkaŭ, руск.: Сопейков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Назва адыменнага паходжання, вядомы літоўскі антрапонім Sapeikis (з папулярным балцкім антрапанімічным суфіксам -eik-). Недалёка ад Сапейкава да нядаўна былі Бешанкі (на поўначы ад Гадуняў), назва якіх такога ж другаснага паходжання, як і назва Бешанковічы.[крыніца не пазначана 146 дзён]
Геаграфія
Размяшчэнне
За 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 187 км ад Гомеля, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. у складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў складзе казённага маёнтка Брожа. Станам на канец 1860-х — пачатак 1870-х гадоў у вёсцы пражывала 76 асоб мужчынскага полу і 71 — жаночага. Пад 1879 годам згадана ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у вёсцы Сапейкі (яны ж Сапейкава) знаходзіўся хлебазапасны магазін. Станам на 1908 год у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 16 двароў і забілі 15 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце.
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 36 двароў, 68 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 43 двары, 266 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 54 двары, 309 жыхароў.
- 1925 год — 69 двароў.
- 1940 год — 86 двароў, 340 жыхароў.
- 1959 год — 228 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 47 двароў, 99 жыхароў.
- 2004 год — 45 двароў, 88 жыхароў.
Зноскі
- Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сапе́йкава, н.. Сапе́йкі, мн.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads