Сафійскі манастыр (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Полацкі Сафійскі манастыр базыльянаў — колішні помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базыльянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Святой Соф’і. У пачатку XX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі зруйнавалі манастырскія карпусы.
Remove ads
Гісторыя
Уніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Святой Соф’і з XVII стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзя побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Глаўбіц збудаваў манументальны манастырскі корпус.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) манастыр працягваў дзейнічаць. Аднак па скасаванні Берасцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі манастыр у Святога Прастола і перадалі ў валоданне Маскоўскаму патрыярхату.
Пазней будынкі манастыра прыйшлі ў заняпад і ў пачатку XX стагоддзя (да 1912 года) расійскія ўлады знішчылі помнік.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
 - 25.07.1812 г.
 - 25.07.1812 г.
 - 1812 г.
 - 1844 г.
 
- 1893 г.
 - 1898 г.
 - Н. Орда, 1875 г.
 - Паводле Н. Орды, 1880 г.
 
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - 1889—91 гг.
 - 1903 г.
 - 1905 г.
 - 1910 г.
 
- 1910 г.
 - 1910 г.
 - 1910 г.
 - 1910 г.
 
- травень 1910 г.
 - 1911 г.
 - 1912 г.
 - Паштоўка 1915 г.
 
- Паштоўка 1915 г.
 - Паштоўка 1916 г.
 - Паштоўка 1916 г.
 - Паштоўка 1916 г.
 
Зноскі
- Полацкія манастыры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 456.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
