Саўт-Рывер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саўт-Рыверmap
Remove ads

Саўт-Рывер (англ.: South River) — бора ў акрузе Мідлсекс, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Насельніцтва 15,7 тыс. чал. (2009).

Хуткія факты Саўт-Рывер, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Саўт-Рывер, 1936

Паселішча ў ваколіцах Саўт-Рывера, у сярэдняй частцы штата Нью-Джэрсі, заснавана ў 1720 годзе, але толькі ў 1897 годзе набыло выгляд, у якім існуе цяпер. Тады ж, у канцы ХІХ ст., пачаўся імклівы рост насельніцтва, чаму спрыялі і эмігранты з Еўропы. У 1890 годзе ў Саўт-Рыверы жылі 1796 чалавек, у 1900 годзе — 2792, у 1910 — 4772, у 1915 — 6691. Такім чынам за 25 гадоў насельніцтва горада вырасла больш як у 3 разы. Прыток эмігрантаў працягнуўся ў 1920-я гады, а таксама пасля Другой сусветнай вайны. У 1950 годзе ў Саўт-Рыверы жыло 11308 чалавек, у 2000 — 15322.[3]

Remove ads

Беларусы ў Саўт-Рыверы

Thumb
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы

Саўт-Рывер з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Беларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х гадоў з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагераў для перамешчаных асоб у Германіі. Беларусы заснавалі прыход Св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхату, збудавалі царкву Св. Ефрасінні Полацкай, Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, напр. «Беларус у Амерыцы», часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёння. У межах горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

У 1974 годзе ў Саўт-Рыверы быў усталяваны помнік «Змагарам за вольную Беларусь». У ліпені 2019 годзе помнік абноўлены, бо моманту ўсталявання ён моцна састарэў, фарбы аблупіліся.[4]

Штогод арганізуецца Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://www.southrivernj.org/directory.aspx?eid=40 Праверана 31 снежня 2024.
  2. Zip Codes, State of New Jersey. Accessed August 30, 2013.
  3. А. Гардзіенка (2010)
  4. https://novychas.by/zamezza/belarusy-u-zsza-adnavili-pomnik-belaruskim-zmahara Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам
  5. Piotrowski, Thaddeus M. Poland’s Holocaust: Ethnic Strife, Collaboration With Occupying Forces and Genocide in the Second Republic, 1918—1947, p. 157., 1998. ISBN 0786403713. Accessed November 27, 2012. «Astrouski, who emigrated to Argentina, was the last to arrive in South River.»
  6. Hart, Jolene. «Doh! TV writer one of two grads honored: Co-producer of ABC shows, TV writer returns to South River» Архівавана 11 ліпеня 2011., Old Bridge Suburban, November 13, 2003. Accessed February 6, 2011. «The entrance to South River may not yet post signs heralding, Birthplace of Frank Mula, but there are more than a few ways Mula has earned recognition as a local celebrity.»
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads