Сверцыя шматгадовая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сверцыя шматгадовая, Сверцыя многагадовая, Трыпутнік[1] (Swertia perennis) — кветкавая расліна роду Сверцыя (Swertia) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з прамым або ў верхняй частцы крыху галінастым голым сцяблом вышынёй да 60 см і кароткім карэнішчам з каранёвымі пупышкамі. Прыкаранёвае лісце буйное, шырокае, эліпсападобнае, паступова звужана ў чаранок, амаль роўнае па даўжыні ліставой пласцінцы; сцябловае — больш дробнае і вузкае (ланцэтападобнае), супраціўнае, са сцеблаабдымнай асновай. Кветкі нешматлікія, брудна-сінія або брудна-фіялетавыя з цёмнымі плямамі або палоскамі, у паўпарасоніках, сабраных у вузкае мяцёлчатае канечнае суквецце даўжынёй 7-12 см. Плод — яйкападобная каробачка, якая раскрываецца 2 створкамі.
Remove ads
Пашырэнне
Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від, сустракаецца таксама ў Міжземнамор’і. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Месцы росту: сырыя нізінныя імшыстыя лугі, балоты з крыніцамі, берагі рэк.
Асаблівасці біялогіі
Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[2]. Цвіце ў жніўні—верасні, пладаносіць у верасні—кастрычніку. Размнажэнне насеннае.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[2].
Выкарыстанне
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- Сверция многолетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads