Свята-Елісавецінская царква (Зацемень)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Елісавецінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Зацемень Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісным да прыходу Святога Прарока Ільі ў аг. Ілья[1]. Адзін з двух храмаў у Беларускай Праваслаўнай царкве асвячоны ў гонар Святой Лізаветы[2].
Remove ads
Гісторыя
Па звестках капліца ў Зацемені існавала на мяжы XVIII—XIX стагоддзеў і з'яўлялася прыпісной да Старынкаўскай царквы, што згарэла падчас вайны з Напалеонам[3].
Пабудавана з дрэва, на могілках. У 1930-х гадах была прыпісной да царквы ў імя Святых Сарака Пакутнікаў Севасційскіх у в. Кастыкі[4].
У 1989 годзе адрэстаўравана[1], абкладзена цэглай. 9 кастрычніка 2016 г. асвячона наноў пасля рамонта[5][6].
Remove ads
Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах на якой пераходзіць у вальмавы, завершаны чатырохграннай шатровай званіцай. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
- Церковь празднует память пророка Захарии и праведной Елисаветы (руск.) // Sobor.by информационный портал
- В ДЕРЕВНЕ ЗАТЕМЕНЬ НА ВИЛЕЙЩИНЕ ОСВЯЩЕН ХРАМ (руск.) // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
- ЕПИСКОП ПАВЕЛ ОСВЯТИЛ ПОСЛЕ РЕСТАВРАЦИИ ХРАМ В ВИЛЕЙСКОМ РАЙОНЕ (руск.) // Kraj.by
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads