Святлана Іванаўна Герасіменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Іванаўна Герасіменка (укр.: Світлана Іванівна Герасименко; 23 лютага 1945[1], Барышыўка, Кіеўская вобласць — 8 красавіка 2025[2]) — савецкі і таджыкістанскі астраном, адкрывальнік Каметы Чурумава — Герасіменка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Таджыкістан за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі імя Абу Алі Ібн Сіна (Авіцэны) за 2017 год за адкрыццё Каметы Чурумава — Герасіменка [3]
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1945 годзе ў пасёлку Барышаўка Кіеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў[4].
У 1968 годзе скончыла кафедру астраноміі Кіеўскага універсітэта, пасля паступіла ў аспірантуру. У верасні 1969 разам з Клімам Чурумавым, супрацоўнікам Галоўнай астранамічнай абсерваторыі НАН Украіны, адправілася ў экспедыцыю ў Алматы для назірання камет на пяцідзесяцісантымятровым тэлескопе. У ноч з 11 на 12 верасня 1969 года, назіраючы камету Комас-Сола, зрабілі фота, на якім апынулася яшчэ адна камета, якая атрымала назву па імёнах першаадкрывальнікаў — Камета Чурумава — Герасіменка.
У 1973 годзе па запрашэнні Інстытута астрафізікі Таджыкістана пераехала ў Душанбэ, дзе працавала навуковай супрацоўніцай гэтага інстытута, праводзіла назіранні і вывучэнне камет.
2 сакавіка 2004 года Святлана Герасіменка разам з Клімам Чурумавым прысутнічала на касмадроме Куру у Французскай Гвіяне пры запуску Еўрапейскага міжпланетнага зонда «Разета», які адправіўся да каметы Чурумава — Герасіменка. Зонд дасягнуў каметы ў лістападзе 2014 года, а 12 лістапада ад яго аддзяліўся пасадачны модуль «Філы», які выканаў 7-гадзіннае збліжэнне і на працягу інтэрвалу 18:33…20:33 па беларускім часе здзейсніў першую ў гісторыі паспяховую пасадку на камету (тры пасадкі з двума адскокамі).
Remove ads
Ушанаванне памяці
Зноскі
- ASTRONOMER Svetlana Gerasimenko Праверана 8 красавіка 2025.
- Скончалась таджикский астроном Светлана Герасименко, открывшая комету 67P/Чурюмова–Герасименко Праверана 8 красавіка 2025.
- Светлана Герасименко получит за свою комету госпремию Таджикистана имени Абуали ибн Сино | Новости Таджикистана ASIA-Plus (руск.)(недаступная спасылка). news.tj. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019. Праверана 13 ліпеня 2019.
- Анора Саркорова. Герасименко: я открыла комету случайно (руск.). Праверана 18 лістапада 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads