Святлана Філіпаўна Адамовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Філіпаўна Адамовіч (нар. 1 студзеня 1948, Слаўгарад, Алтайскі край, Расія) — беларускі гісторык, мастацтвазнаўца, архівіст.

Хуткія факты Святлана Філіпаўна Адамовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 1 студзеня 1948 года ў горадзе Слаўгарад (Алтайскі край, РСФСР) у сям’і ваеннага авіяінжынера. Скончыла сярэднюю школу № 42 горада Мінска ў 1966 годзе. У 1970 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага педагагічнага інстытута імя М. Горкага[1].

Працавала навуковым супрацоўнікам сацыялагічнай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1973 года працавала ў Гарадскім савеце Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, затым у інстытуце «Белпраектрэстаўрацыя» на пасадах навуковага супрацоўніка, начальніка гістарычнага аддзела[1].

З 1995 па 2000 год займала пасаду загадчыцы аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Пазней вярнулася да працы ў сферы рэстаўрацыі ў УП «Праектрэстаўрацыя»[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

За час працы ў рэстаўрацыйных установах выканала шэраг гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, якія сталі асновай для распрацоўкі праектаў рэстаўрацыі многіх знакавых помнікаў беларускага дойлідства. Сярод аб’ектаў яе даследаванняў — помнікі ў Навагрудку, Пінску, Кобрыне, Мінску, Валожыне, Жыровічах, Ішкалдзі, Любчы і іншых населеных пунктах[1].

Мае вялікі вопыт працы ў архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Аўтар шэрагу артыкулаў па гісторыі сакральнай архітэктуры (касцёлаў і кляштараў). Удзельнічала ў падрыхтоўцы і выданні навуковых зборнікаў і канферэнцыях[1].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Костел Св. Михаила в Ивенце // Диалог. 1995. № 1.
  • Троицкий костел в Ишкольди // Диалог. 1995. № 9.
  • Пінскія камуністы // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 3. — С. 57—59.
  • Цуд адраджэння (гісторыя будаўніцтва і рэстаўрацыі Мінскага кафедральнага касцёла) // Наша вера. 1997. № 1(4).
  • Загадкавая і старажытная (пра гісторыю Ішкальдскага касцёла) // Наша вера. 1997. № 1.
  • Пинск. Фотоальбом (посвящается 900‑летию города). Мн., 1997 (у сааўтарстве).
  • Страчаная спадчына (бенедыктынскі кляштар у Гарадзішчы пад Пінскам) // Каштоўнасці мінуўшчыны: Праблемы зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны Мінска (Матэрыялы канферэнцыі (Мінск, 12 лістапада 1997 г.)). Мн., 1998.
  • Занядбаная святыня: З гісторыі касцёла Зембінскага дамініканскага кляштара // Наша вера. 1999. № 1(7).
  • Комплекс пинского иезуитского монастыря // Наша вера. 1999. № 3(9).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads