Слабодкаўскі сельсавет (Астравецкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слабо́дкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка.

Хуткія факты Слабодкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзягенеўскі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дзягенева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка, сельсавет перайменаваны ў Слабодкаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астравецкага пассавета (10 населеных пунктаў: Астравец, Бліканы, Вайшнарышкі, Дзягенева, Індрубка, Каменка, Кермяляны, Пранюны, Сасноўка і Слабодка) і новаўтворанага Ізабелінскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Валерына, Дайлідкі, Даўкшышкі I, Даўкшышкі II, Міжаны, Мілайшуны, Падпруддзе, Тракелі, Учкуры і Юзуліна)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads