Смачная кніга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Смачная кніга
Remove ads

«Смачная кніга» — кніга вершаў і загадак для дзяцей. Аўтар — Аксана Спрынчан. Выдадзена ў 2017 годзе, выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1][2].

Хуткія факты «Смачная кніга», Жанр ...
Remove ads

Змест

Усе вершы ў кнізе звязаны са смачнай тэматыкай на любы густ. У вершаванай форме ў ёй распавядаецца пра стравы беларускай кухні, дранікі і верашчаку, смачную гарбату з зёлак, таксама ёсць вершыкі і пра ласункі — шакаладкі, мармелад, марозіва і інш.[3][4]. Кніга ўтрымлівае вершаваныя расповеды пра адметнасці розных страў і спосабаў іх прыгатавання, гісторыі пра жывёл і іх любімую ежу, а таксама невялічкія казкі ў вершах[5].

Раздзел кнігі «Агародная хованка» складаецца з рыфмаваных загадак, у якім аўтар у гульнявай форме знаёміць малых чытачоў амаль з усімі тымі дарамі, што дае нам гарод[4].

Remove ads

Прэзентацыя кнігі

Упершыню кніга была прэзентавана 12 мая 2017 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі[6]. Прэзентацыя стала самай незвычайнай і крэатыўнай па сваёй праграме і форме падачы. Яна суправаджалася прыгатаваннем на вачах гледачоў страў беларускай кухні, а таксама стала самай працяглай па часе[3]. У праграму прадстаўлення кнігі ўвайшлі музычныя выступленні, конкурсы і загадкі на кулінарныя тэмы.

На прэзентацыі «Смачнай кнігі» выступілі Таццяна Будовіч-Барадуля, Наталля Бучынская, Алег Грушэцкі, Анатоль Зэкаў, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Серж Мінскевіч, Юры Пацюпа, Людміла Рублеўская, Антаніна Хатэнка, Віктар Шніп, Людміла Шчэрба[3]. 

Thumb
Прэзентацыя кнігі. Вядучыя — Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан
Thumb
Прыгатаванне мачанкі падчас прэзентацыі. Юрась Пацюпа
Thumb
Выступоўцы-удзельнікі прэзентацыі кнігі
Remove ads

Намінацыі

  • 2018 год — кніга намінавана на «Прэмію Цёткі» у намінацыях «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне»[7]. У намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» кніга ўвайшла ў шорт-ліст прэмііі[8].

Дадатковая інфармацыя

У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[9].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads