Спіс самых касавых мультфільмаў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс самых касавых мультфільмаў
Remove ads

Мультыплікацыя з’яўляецца адным з найболей распаўсюджаных і прыбытковых відаў сусветнага кінематографа. У адрозненне ад ігравога кіно, мультыплікацыйныя (або анімацыйныя) стужкі часцей за ўсё прызначаны для сямейнай і дзіцячай аўдыторыі, што нараджае высокі попыт на мерчандайзінг, аднак з прычыны гістарычнай практыкі поспех фільма традыцыйна прынята лічыць у тэатральных касавых зборах, што можа істотна прыніжаць рэальны прыбытак выпушчаных карцін, таму лідар[en] сярод мультфільмаў у агульным спісе займае ўсяго толькі 5 месца.

Thumb
Нягледзячы на недастатковасць дадзеных з прычыны прэм’еры больш за 80 гадоў таму, карціна «Беласнежка і сямёра гномаў» па праве лічыцца самым касавым мультфільмам за ўвесь час з улікам інфляцыі і ўтрымлівае гэтае званне ў амерыканскім пракаце дагэтуль.

Развіццё жанру пачалося з маляванай анімацыі[en] (традыцыйнай). Найбольшую папулярнасць маляваныя мультфільмы набылі дзякуючы студыі «Walt Disney Animation Studios» і яе заснавальніку ― мастаку, рэжысёру і прадзюсару Уолту Дыснею. Першы паўнаметражны анімацыйны фільм студыі «Беласнежка і сямёра гномаў» стаў прарывам у індустрыі і да гэтага часу з’яўляецца самым касавым мультфільмам у гісторыі з улікам інфляцыі. Самым прыбытковым традыцыйным мультфільмам таксама з’яўляецца праект дадзенай студыі ― «Кароль Леў». Найбольш жа прыбытковай у сучасным свеце лічыцца 3D-анімацыя, якая заваёўвае папулярнасць пачынаючы з дэбютнага поўнаметражнага мультфільма са студыі «Pixar» «Гісторыя цацак». На сённяшні дзень большасць самых касавых мультфільмаў у спісе створаны пры дапамозе CGI, самым касавым з якіх з’яўляецца «Нечжа перамагае Цара драконаў[ru]». Апроч традыцыйнай маляванай і камп’ютарнай анімацыі, некаторыя мультфільмы створаны пры дапамозе тэхналогіі пакадравай анімацыі[ru] (лялечныя[ru] і пластылінавыя[ru]), самым касавым з якіх з’яўляецца «Курыныя ўцёкі».

Таксама ў сучасным свеце развіваецца тэндэнцыя франшыз, стварэння карцін у агульным сусвеце, часцей за ўсё сіквелы або прыквелы паспяховай стужкі. Самая паспяховая з іх ― «Гадкі я[en]», якая мае на рахунку 6 мультфільмаў, сабрала па свеце больш за 5,6 млрд $.

Найбольш вядомымі лічацца праекты студый «Walt Disney Animation Studios», «Pixar», «DreamWorks Animation[en]», «Illumination», «Blue Sky Studios[en]», а таксама «Sony Pictures Animation[en]».

Remove ads

Самыя касавыя мультфільмы

Thumb
У вытворчасці найбольшай колькасці мультфільмаў прымаў удзел Джон Ласетэр[ru], прадзюсар і былы кіраўнік студый «Walt Disney Animation Studios» і «Pixar».

У спісе ніжэй прадстаўлены 50 самых касавых мультфільмаў у гісторыі кінематографа па намінальным кошце ва ўсім свеце ў доларах ЗША без уліку інфляцыі, што не з’яўляецца аб’ектыўнай ацэнкай заробку мультфільма як у цэлым, так і ў тэатральным пракаце.

Па-першае, мультфільмы, як і астатняе кіно, могуць прыносіць прыбытак рознымі спосабамі: кінапракат[ru], продаж і арэнда на лічбавых носьбітах, мерчандайзінг, а таксама правы на тэлевізійныя трансляцыі і стрымінг[ru]. Напрыклад, правы на тэлевяшчанне значна павялічваюць даходы стужкі, паколькі за пару паказаў на тэлебачанні фільм атрымлівае 20—25% прыбытку ад кінапракату, што перавышае даходы ад pay-per-view[ru][1]. Калі фільм прыдатны ў камерцыйнай уласнасці, то яго дапаможныя прыбыткі могуць моцна перавышаць прыбыткі ад кінапракату і хатняга відэа[2]. «Кароль Леў» у суме ад кінапракату і хатняга відэа зарабіў больш за 2 млрд $[3], але гэтыя лічбы цьмянеюць у параўнанні з 6 млрд, заробленымі ад продажу квіткоў на пастаноўку мюзікла[ru][4]. Мерчандайзінг таксама можа быць надзвычай прыбытковым: той жа «Кароль Леў» прадаў тавары на суму 3 млрд $[5], у той час як «Тачкі», якія зарабілі 462 млн $ у кінапракаце, што вельмі сціпла ў параўнанні з іншымі фільмамі «Pixar»[ru][6], за пяць гадоў з моманту выпуску ў 2006 годзе прадалі тавараў на 8 млрд $[7][8]. Таксама вялізным поспехам «Pixar» стала карціна «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі», якая ў дадатак да 1 млрд $ касавых збораў прынесла амаль 10 млрд на продажы тавараў[9].

Па-другое, інфляцыя істотна змяншае паказчыкі старых мультфільмаў. Так, «Беласнежка і сямёра гномаў» нават не ўваходзіць у сотню самых касавых мультфільмаў, аднак, калі ўлічваць інфляцыю з 1937 года па наш час, на сённяшні дзень яна зарабіла звыш 900 млн $ толькі ў Паўночнай Амерыцы. Таксама складанасць падліку для такіх старых фільмаў у тым, што ў замежных краінах пракат мог пачацца нашмат пазней і яго дадзеныя не збіраліся мясцовымі дыстрыбутарамі. Напрыклад, «Беласнежка» выйшла ў пракат у СССР[ru] у 1955 годзе, але ў СССР, у адрозненне ад ЗША, працавала сістэма падліку поспеху — улічвалася не сума коштаў кожнага квітка, якія маглі моцна вар’іравацца ў залежнасці ад рэспублікі, горада і кінатэатра, а сума колькасці прададзеных білетаў. Асабліва актуальна гэта ў сучасным свеце, дзе кошты на квіткі ў розных краінах моцна адрозніваюцца з-за мясцовых асаблівасцяў (напрыклад, сярэдняга прыбытку насельніцтва) і тыпу квітка — 2D, 3D[ru], IMAX[ru] ці VIP-зала.

Колер фону      абазначае мультфільмы, якія знаходзяцца ў пракаце

Больш інфармацыі №, Пік ...
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads