Спіс самых касавых фільмаў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс самых касавых фільмаў
Remove ads

Фільмы прыносяць даход з некалькіх крыніц, уключаючы кінапракат[en], продаж і арэнду на лічбавых носьбітах, мерчандайзінг, а таксама правы на тэлевізійныя трансляцыі і стрымінг[en]. Тым не менш асноўным паказчыкам камерцыйнага поспеху фільма лічацца тэатральныя касавыя зборы, галоўным чынам з-за даступнасці даных у параўнанні з іншымі паказчыкамі, а таксама з-за гістарычнай практыкі. У артыкуле прадстаўлены спіс самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінематографа (як па намінальным кошце, так і з улікам інфляцыі), касавых лідараў па гадах і храналогія самых касавых фільмаў, а таксама спіс самых касавых серый фільмаў і кінафраншыз[ru]. Усе табліцы складаюцца на аснове міжнароднага пракату па даных сайта «Box Office Mojo», калі не пазначана іншая крыніца.

Thumb
Фільм «Знесеныя ветрам» (1939) на працягу больш за дваццаць пяць гадоў з’яўляўся самым касавым фільмам у гісторыі кінематографа і з улікам інфляцыі застаецца такім да гэтага часу.

Традыцыйна мюзіклы, ваенныя фільмы[en] і гістарычныя драмы былі самымі папулярнымі жанрамі, але ў XXI стагоддзі па касавых зборах сталі пераважаць кінафраншызы. Лідзіруючыя пазіцыі сярод іх на цяперашні момант займаюць фільмы аб супергероях. Сумарныя зборы фільмаў медыяфраншызы[ru] «Кінематаграфічны сусвет „Marvel“» перавышаюць 31 млрд $, а карціна «Мсціўцы: Фінал» (2019), чацвёртая частка сагі пра «Мсціўцаў[en]» і 22-і фільм серыі, займае другое месца ў спісе. Таксама прыкметнае месца займаюць франшызы «Гары Потэр» Дж. К. Роўлінг, «Міжзем’е[en]» Джона Р. Р. Толкіна, «Фарсаж[en]» і «Піраты Карыбскага мора[en]». Хоць большасць фільмаў у спісе з’яўляюцца рымейкамі ці сіквеламі, узначальвае спіс арыгінальная кінастужка «Аватар» (2009). Нязменна добрымі паказчыкамі адзначаюцца мультфільмы, сярод якіх найбольшы поспех маюць карціны «Walt Disney Animation Studios», «Pixar», «DreamWorks Animation[en]» і «Illumination».

Нягледзячы на ​​тое, што інфляцыя падарвала дасягненні большасці фільмаў першай паловы XX стагоддзя і 1960—1970-х гадоў, ёсць кінафраншызы таго перыяду, якія ўсё яшчэ актыўныя. Акрамя франшыз «Зорныя войны» і «Супермэн», франшызы «Джэймс Бонд[en]» і «Зорны шлях» перыядычна выходзяць у свет; усе чатыры з’яўляюцца аднымі з самых касавых серый. Некаторыя са старых фільмаў, якія раней лічыліся самымі касавымі, дзякуючы паўторным пракатам усё яшчэ канкуруюць з сучаснымі лідарамі, але большасць з прычыны больш высокіх сённяшніх коштаў на квіткі — ужо не. Аднак пры правільным разліку ўзроўню інфляцыі самы касавы фільм таго часу «Знесеныя ветрам» (1939) па-ранейшаму застаецца самым касавым фільмам усіх часоў. Усе зборы ў спісе паказаныя ў доларах ЗША па актуальным курсе на момант выхаду фільма, калі не пазначана іншая валюта.

Remove ads

Самыя касавыя фільмы

Thumb
Джэймс Кэмеран — рэжысёр і сцэнарыст фільма «Аватар» (2009), самага касавага фільма ў гісторыі. Ён адзіны рэжысёр, тры фільмы якога зарабілі ў пракаце больш за два мільярды долараў.

Пры сусветных зборах больш за 2,9 млрд $ фільм «Аватар» завуць «самым касавым» фільмам, але такія заявы звычайна ставяцца толькі да тэатральных прыбыткаў і не ўлічваюць інфляцыю і іншыя крыніцы прыбытку, якія могуць складаць значную частку прыбыткаў фільма. Так, з улікам інфляцыі, карціна саступае фільму «Тытанік» (1997). Але нават калі не ўлічваць інфляцыю, пра якую падрабязна напісана ніжэй, варта браць да ўвагі іншыя паказчыкі: «Тытанік» у дадатак да 2,2 млрд $, якія ён сабраў у кінатэатрах, зарабіў больш за 1,2 млрд $ на продажах і арэндзе відэа і DVD[1]. Хоць поўныя дадзеныя аб продажах для фільма «Аватар» адсутнічаюць, ён зарабіў 345 млн $ ад продажу шаснаццаці млн DVD і Blu-ray у Паўночнай Амерыцы[2] і ў агульнай складанасці больш за 30 млн DVD і Blu-ray па ўсім свеце[3]. Пасля ўліку даходу ад хатняга відэа кожны фільм зарабіў больш за 3 млрд $. Правы на тэлевяшчанне[ru] таксама істотна павялічваюць даходы фільма, паколькі за пару паказаў на тэлебачанні фільм атрымлівае 20—25% прыбытку ад кінапракату, што перавышае даходы ад pay-per-view[ru][4]; «Тытанік» зарабіў яшчэ 55 млн $ за права вяшчання на NBC і HBO[ru][1], што складае каля 9% яго валавога даходу ў Паўночнай Амерыцы.

Калі фільм прыдатны ў камерцыйнай уласнасці, то яго дапаможныя прыбыткі могуць моцна перавышаць прыбыткі ад кінапракату і хатняга відэа[5]. «Кароль Леў» у суме ад кінапракату і хатняга відэа зарабіў больш за 2 млрд $[6], але гэтыя сумы цьмянеюць у параўнанні з 6 млрд, заробленымі ад продажу квіткоў на пастаноўку мюзікла[ru][7]. Мерчандайзінг таксама можа быць надзвычай прыбытковым: той жа «Кароль Леў» прадаў тавары на суму 3 млрд $[8], у той час як фільм «Тачкі» (2006), які зарабіў 462 млн $ у кінапракаце, што вельмі сціпла ў параўнанні з іншымі фільмамі «Pixar»[ru][9], за пяць гадоў з моманту выпуску ў 2006 годзе прадалі тавараў на 8 млрд $[10][11]. Таксама вялізным поспехам «Pixar» стала карціна «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» (2010), якая ў дадатак да 1 млрд $ касавых збораў прынесла амаль 10 млрд на продажы тавараў[12].

У дадзенай табліцы адлюстраваны даходы фільмаў ад кінапракату. 55 фільмаў зарабілі больш за адзін мільярд долараў, шэсць — больш за два мільярды. Джэймс Кэмеран зняў тры фільмы, зборы якіх вышэй за два мільярды долараў. Два фільмы братоў Русо сабралі больш за два мільярда долараў; яшчэ адзін — больш за адзін мільярд долараў. Два фільмы Джэя Джэя Абрамса таксама сабралі больш за адзін мільярд долараў, адзін з іх — больш за два мільярда долараў. Крыстафер Нолан, Пітэр Джэксан, Майкл Бэй, Джос Уідан[ru], Джэймс Ван[ru], Джон Уотс[ru], Крыс Бак[ru] і Джэніфер Лі[ru] (Бак і Лі выступілі сурэжысёрамі двух фільмаў) знялі па два фільмы, якія сабралі больш за адзін мільярд долараў.

Колер фону      абазначае фільмы, якія знаходзяцца ў пракаце
Больш інфармацыі №, Пік ...
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads