Стэнабіёнты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стэнабіёнты[1] (ад грэч. στενός — «вузкі» і грэч. βίον — «які жыве») — жывыя арганізмы, якія існуюць у адносна пастаянных умовах навакольнага асяроддзя.

Стэнабіёнты вытрымліваюць толькі невялікія ваганні тэмпературы, салёнасці, вільготнасці, гідрастатычнага або атмасфернага ціску, хімічнаму складу глебы і да т. п.[2] Стэнабіётнасць абмяжоўвае магчымасць рассялення і абумоўлівае лакальнае распаўсюджванне відаў, вядзе да нізкай экалагічнай валентнасці.

У адносінах да тэмпературы вылучаюць стэнатэрмныя арганізмы, да салёнасці — стэнагалінныя арганізмы, да гідрастатычнага ціску — стэнабатныя арганізмы, да корму — стэнафагі, да месца пражывання — стэнатопныя арганізмы і інш.

Да стэнабіёнтаў адносяцца паразіты і сімбіёнты, здольныя існаваць толькі сумесна з прадстаўнікамі аднаго пэўнага віду, многія жывёлы акіянічных глыбінь (напрыклад, скаты, глыбакаводныя рыбы віду Pseudoliparis amblystomopsis), насельнікі вільготных трапічных лясоў (напрыклад, калібры, якія харчуюцца нектарам пэўнага віду раслін[2]), высакагорных раёнаў, пячор, ізаляваных акіянічных астравоў і кантынента Аўстралія (напрыклад, каала, якая харчуецца лісцем пэўнага віду эўкаліптаў, яхідна, качканосы) і інш.

Remove ads

Гл. таксама

  • Эўрыбіёнты

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads