Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі (укр.: Сумський державний педагогічний університет імені А. С. Макаренка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Сумах.
Remove ads
Гісторыя
28 снежня 1924 года адбылося адкрыццё Сумскіх вышэйшых трохгадовых настаўніцкіх курсаў. Па выніках экзаменаў на першы курс быў залічаны 61 студэнт. У гэтым жа годзе Сумскія настаўніцкія курсы былі рэарганізаваны ў Сумскай педагагічны тэхнікум. У 1930 годзе навучальная ўстанова рэарганізавана ў Сумскі інстытут сацыяльнага выхавання, а з 1933 года — у Сумскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1957 годзе навучальнай установе было прысвоена імя А. С. Макаранкі, ураджэнца Білапілля Сумской вобласці. У кастрычніку 1999 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны інстытут быў рэарганізаваны ў Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі.
Remove ads
Структура
- Інстытут педагогікі і псіхалогіі
- Інстытут фізічнай культуры
- Інстытут гісторыі, права і міжнародных адносін
- Інстытут культуры і мастацтваў
- Факультэт замежнай і славянскай філалогіі
- Прыродазнаўча-геаграфічны факультэт
- Фізіка-матэматычны факультэт
Спасылкі
- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 27 кастрычніка 2021.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads